Адаменская горка
Выгляд
| Мемарыяльны комплекс | |
| Адаменская горка | |
|---|---|
| | |
| 55°02′03″ пн. ш. 30°47′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Лёзна |
| Статус |
|
Адаменская горка — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Лёзна (Віцебская вобласць, Беларусь).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1943—1944 гадах як пахаванне больш за 800 чырвонаармейцаў, загінулых падчас вызвалення Лёзна[1].
У 1983 годзе на могілках пастаўлены помнік, архітэктар А. Сцяблецкі. Архітэктурна-прасторавая кампазіцыя з прамавугольнай стэлай па цэнтры, на фасаднай плоскасці якой барэльефныя выявы ордэна Айчыннай вайны, твараў 4 воінаў і партызан. Абапал стэлы — пліты з імёнамі загінулых.
У 2018 годзе комплекс урачыста адкрыты пасля рэканструкцыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 288.
- Голесник, С. В Лиозно открыли мемориал «Адаменская горка». / С. Голесник // Сельская газета. — 2018. — 16 окт. — С. 3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
