Перайсці да зместу

Адам Стахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Стахоўскі
6-ы пісар земскі мсціслаўскі[d]
3 лістапада 1629 — 1649
Папярэднік Яраш Геранімавіч Валовіч[d]
Пераемнік Ян Альбрыхт Сухадольскі[d]
падстароста мсціслаўскі[d]
 — 3 лістапада 1629
Папярэднік Ян Каменскі[d]
Пераемнік Міхал Бака[d]

Смерць не раней за 28 ліпеня 1648 і не пазней за 7 красавіка 1650
Род Стахоўскія
Бацька Яраш Стахоўскі
Жонка Ганна са Старасельскіх[d][1][2]
Дзеці Стэфан Міхаіл Стахоўскі[d]

Адам Стахоўскі (? — 1650) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Яраша Стахоўскага[3].

Пісар земскі мсціслаўскі, падстароста мсціслаўскі. Валодаў маёнткам Рай, частку якога аддаў сваёй жонцы па вяноўнаму 15 кастрычніка 1629 года, інтрамісіі 9 жніўня 1649 года, дажывотнаму лісту 7 студзеня 1645 года[3].

Памёр у 1650 годзе[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ганнай са Старасельскіх, дачкой суддзі земскага віцебскага, у другім шлюбе была з пісарам земскім віленскім Марцыянам Валовічам[4]. Дзеці[3]:

  • Стэфан-Міхаіл, скарбнік Падольскага ваяводства. Жонка Раеўская, у другім шлюбе за Захарывушам Бародзічам.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рыбчонак С. Меандры генеалогіі «беларускай», ці мсціслаўскай, галіны Валовічаў (XVI–XIX стст.) // Валовічы герба «Багорыя» / пад рэд. А. І. ШаландаМн.: Навука і тэхніка, 2019. — С. 58. — 293 с. — ISBN 978-985-08-2400-4
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 108. — ISBN 978-83-65880-76-5
  3. а б в ХСІХ. СТАХОЎСКІЯ гербу “АГОНЬЧЫК” // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.
  4. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (польск.) / pod redakcją Andrzeja Rachuby. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2019. — Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek. — ISBN 978-83-65880-76-5.