Перайсці да зместу

Аданталіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аданталіт — акамянелыя косткі, біўні або зубы вымерлых выкапнёвых жывёл (маманта, мастадонта[1]).

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічная формула: пераважна фасфат кальцыя і жалеза (апатыт і вівіянтыт) і арганічныя рэчывы звычайна з прымешкай карбанату кальцыя
  • Крышталяграфічная сістэма: гексаганальная (апатыт), манаклінная (вівіянтыт)
  • Цвёрдасць: 5
  • Шчыльнасць: 3,0-3,2
  • Колер: блакітнаваты, зеленаваты
  • Бляск: шкляны

Пры награванні — непрыемны пах паленых костак.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.27