Адкрыццё Крэгера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адкрыццё Крэгера
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1991

«Адкрыццё Крэгера (камплект дакументацыі)» (руск.: Откровение Крегера (комплект документации)) — апавяданне расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісанае ў 1991 годзе.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

«Адкрыццё Крэгера» разам з апавяданнямі «Рэканструктар (Аб даследаваннях П. Стэцюка)», «Зброя адплаты» і «Музыка са слупа» складае адзіны цыкл твораў у жанры альтэрнатыўнай гісторыі. Сюжэты гэтых апавяданняў пераклікаюцца[1].

Апавяданне «Адкрыццё Крэгера» прадстаўлена ў выглядзе афіцыйнай перапіскі паміж вышэйшымі дзеячамі нацысцкай Германіі: рэйхсфюрэрам СС Генрыхам Гімлерам, малодшым імперскім чараўніком Т. Крэгерам, галоўным рэканструктарам І. Вульфам і іншымі. Прыводзяцца рапарты, службовыя запіскі, пратаколы, расшыфроўкі магнітафонных запісаў[1].

У апавяданні літаральна інтэрпрэтуецца назва працы Леніна «Леў Талстой як люстэрка рускай рэвалюцыі». Спярша Т. Крэгеру ў астрале з'яўляецца Леў Талстой з медыцынскім люстэркам на лбе, затым высвятляецца, што ў раёне Яснай Паляны будаваўся велізарны рэфлектар, а збор твораў Талстога выдаваўся з розным тыражом кожнага тома[1] з мэтай наводкі і факусоўкі духоўна-містычнага люстэрка. З праведзенай у «Аннэнэрбе» рэканструкцыі «люстэрка» Льва Талстога вынікае выснова аб неабходнасці нападу Італіі на Абісінію[2].

Да апавядання «Рэканструктар» адсылае ўдакладненне наконт асобы аднаго са Сталінаў: «у цяперашні час мяркуецца, — Сероб Налбандзян». Фраза Гімлера «Вам ніколі, выпадкова, не снілася, што вы едзеце ў кузаве абскубенага грузавіка невядома куды, а вакол вас сядзяць нейкія монстры?» з'яўляецца алюзіяй на апавяданне «Музыка са слупа», дзе рабочыя ехалі ў кузаве грузавіка. Герой апавядання «Музыка са слупа» ў сваю чаргу ў трызненні бачыў сябе Гімлерам. Пялевін не дае адназначнага адказа на пытанне, якое з двух апавяданняў рэальнасць, а якое — сон[1].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне «Адкрыццё Крэгера» было ўпершыню апублікавана ў 1991 годзе ў дзявятым нумары часопіса «Веды — сіла», а таксама ўвайшло ў склад першага аўтарскага зборніка Пялевіна «Сіні ліхтар» (1991)[3][4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Титаренко Е. А. Гипер- и метатекстовые маркеры в прозе В. Пелевина (на материале ранних рассказов) // Русская филология: Вестник Харьковского национального педагогического университета имени Г. С. Сковороды. — 2016. — № 3 (58)
  2. Если: журнал фантастики и футурологии. Выпуски 9-12. 2005
  3. Сергей Некрасов Виктор Пелевин: опыт библиографии
  4. Откровение Крегера: Комплект документации // Знание — сила. — 1991. — № 9. — С. 22-26.