Сіла землетрасення: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: {{вызн2|1=MMI Int.}} → '''MMI Int.''', {{вызнч|1=сіла землетрасення}} → '''сіла землетрасення''' (2) using AWB (7893)
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=сіла землетрасення}}, ацэнка ўздзеяння [[землетрасенне|землетрасення]] на зямную паверхню. Дазваляе ацэньваць вызваленую сейсмічную [[энергія|энергіі]] толькі ўскосна, бо ўдзеянне залежыць і ад глыбіні ачага. Існуе рад міжнародных [[шкала]]ў такой ацэнкі.
'''сіла землетрасення''', ацэнка ўздзеяння [[землетрасенне|землетрасення]] на зямную паверхню. Дазваляе ацэньваць вызваленую сейсмічную [[энергія|энергіі]] толькі ўскосна, бо ўдзеянне залежыць і ад глыбіні ачага. Існуе рад міжнародных [[шкала]]ў такой ацэнкі.


{{таксама|*}}: [[магнітуда землетрасення]].
{{таксама|*}}: [[магнітуда землетрасення]].


<!--[[#MMI Int.]]-->{{вызнч|1=Мадыфікаваная шкала інтэнсіўнасці Меркалі}}, {{вызн2|1=MMI Int.}} ([[1931]]), шкала суб'ектыўнай ацэнкі, аснаваная на апісаннях назіранняў відавочцаў. Значэнні — цэлыя лікі ад 1 да 12, якія запісваюцца [[рымскія лічбы|рымскімі лічбамі]].
<!--[[#MMI Int.]]-->'''Мадыфікаваная шкала інтэнсіўнасці Меркалі''', '''MMI Int.''' ([[1931]]), шкала суб'ектыўнай ацэнкі, аснаваная на апісаннях назіранняў відавочцаў. Значэнні — цэлыя лікі ад 1 да 12, якія запісваюцца [[рымскія лічбы|рымскімі лічбамі]].
: I. Не адчуваецца нікім, апроч нямногіх, і ў асабліва спрыяльных умовах.
: I. Не адчуваецца нікім, апроч нямногіх, і ў асабліва спрыяльных умовах.
: II. Адчуваецца нямногімі, хто ў спакоі, асабліва на верхніх паверхах. Прадметы на гнуткіх падвесках могуць разгойдвацца.
: II. Адчуваецца нямногімі, хто ў спакоі, асабліва на верхніх паверхах. Прадметы на гнуткіх падвесках могуць разгойдвацца.

Версія ад 20:16, 25 сакавіка 2012

сіла землетрасення, ацэнка ўздзеяння землетрасення на зямную паверхню. Дазваляе ацэньваць вызваленую сейсмічную энергіі толькі ўскосна, бо ўдзеянне залежыць і ад глыбіні ачага. Існуе рад міжнародных шкалаў такой ацэнкі.

Гл. таксама: магнітуда землетрасення.

Мадыфікаваная шкала інтэнсіўнасці Меркалі, MMI Int. (1931), шкала суб'ектыўнай ацэнкі, аснаваная на апісаннях назіранняў відавочцаў. Значэнні — цэлыя лікі ад 1 да 12, якія запісваюцца рымскімі лічбамі.

I. Не адчуваецца нікім, апроч нямногіх, і ў асабліва спрыяльных умовах.
II. Адчуваецца нямногімі, хто ў спакоі, асабліва на верхніх паверхах. Прадметы на гнуткіх падвесках могуць разгойдвацца.
III. Выразна адчуваецца ў памяшканні, асабліва на верхніх паверхах, але шмат хто не распазнае ў гэтым землетрасення. Аўтамашыны, якія стаяць, могуць злёгку гойдацца. Вібрацыі як ад блізкага праходу цяжкога грузавіка. Працягласць у часе — можна ацэньваць.
IV. Удзень адчуваецца многімі ў памяшканні, нямногімі на вуліцы. Уночы некаторыя прачынаюцца. Посуд, вокны, дзверы рухаюцца; сцены рыпяць. Вібрацыі як ад сутыкнення цяжкога грузавіка з будынкам. Аўтамашыны, якія стаяць, заўважн гойдаюцца.
V. Адчуваецца амаль усімі; шмат хто прачынаецца. Частка посуду, вокнаў і пад. разбіваецца; нешматлікія выпадкі трэскання тынку; няўстойлівыя рэчы падаюць. Часам можна заўважыць рух дрэваў, слупоў, іншых высокіх аб'ектаў. Маятнікавыя гадзіннікі могуць спыняцца.
VI. Адчуваецца ўсімі; шмат хто пужаецца і выбягае на вуліцу. Частка цяжкой мэблі перасоўваецца; нешматлікія выпадкі адпадання тынку або пашкоджання комінаў. Лёгкія пашкоджанні будынкаў.
VII. Усе выбягаюць на вуліцу. Пашкоджанні амаль ніякія ў будынках добрага праекту і будовы; умеркаваныя ў добра збудаваных звычайных будынках; значныя ў дрэнна збудаваных ці спраектаваных будынках. Валяцца некаторыя коміны. Заўважаецца тымі, хто вядзе аўтамашыну.
VIII. Пашкоджанні лёгкія ў спецыяльна спраектаваных будынках; значныя ў добра збудаваных звычайных будынках, з частковымі абваламі; вельмі вялікія ў дрэнна збудаваных будынках. Сценавыя панелі вылятаюць з каркасаў. Падаюць коміны, заводскія коміны, калоны, помнікі, сцены. Перакульваецца цяжкая мэбля. Падкідаюцца пясок і гразь. Мяняецца вада ў калодзежах. Замінкі для тых, хто вядзе аўтамашыну.
IX. Пашкоджанні значныя ў спецыяльна спраектаваных будынках, у добра спраектаваных каркасных будоваў адрываюцца трубапровады; пашкоджанні вельмі вялікія ў моцных будынках, з частковымі абваламі. Будынкі ссоўваюцца з фундаментаў. Глеба прыкметна трэскаецца. Падземныя трубы рвуцца.
X. Некаторыя добра збудаваныя драўляныя будынкі знішчаюцца; большасць каменных і каркасных будынкаў знішчаюцца разам з фундаментамі. Глеба моцна трэскаецца. Чыгуначныя рэйкі гнуцца. Значныя апоўзні з рачных берагоў і стромкіх схілаў. Пясок і гразь перасоўваюцца з месца на месца. Вада выплюхваецца на берагі.
XI. Застаюцца стаяць нямногія каменныя будынкі або не застаецца ніякіх. Масты знішчаюцца. Поўны выхад са строю падземных трубаў. Гарбы і ссоўванні ў мяккай глебе. Вельмі моцна гнуцца чыгунасчныя рэйкі.
XII. Поўнае разбурэнне. Земляныя хвалі. Узаемныя размяшчэнні аб'ектаў на мясцовасці мяняюцца па вышыні і азімуце. Аб'екты падкідаюцца ў паветра.

Літаратура

Harry O. Wood and Frank Neumann, in Bulletin of the Seismological Society of America, Vol. 21, No. 4, December 1931. es Geophysicae, 4B, (6), Paris, France, 1986, pp. 679-702. Як працытавана на афіцыйнай пляцоўцы NGDC.