Кіпу: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: eu:Kipu
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Кіпу
Радок 11: Радок 11:
[[ar:كويبو]]
[[ar:كويبو]]
[[ay:Qhipu]]
[[ay:Qhipu]]
[[be-x-old:Кіпу]]
[[bg:Кипу]]
[[bg:Кипу]]
[[ca:Quipu]]
[[ca:Quipu]]

Версія ад 12:26, 1 красавіка 2012

Кіпу інкаў. Музей Ларка (Ліма)

Кі́пу (ісп.: quipu ад кечуа: khipu — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнеманічная і лічэбная сістэма інкаў і іх папярэднікаў у Андах, своеасаблівая пісьменасць. Прадстаўляе сабой складаныя вяровачныя спляценні і вузялкі, вырабленыя з поўсці паўднёваамерыканскіх вярблюдавых (альпакі і ламы) альбо з бавоўны. У кіпу можа быць ад некалькіх нітак да 2000. Яна выкарыстоўвалася для перадачы паведамленняў пасыльнымі часкі па спецыяльна пракладзеных імперскіх дарогах, а таксама ў самых розных аспектах грамадскага жыцця (у якасці календара, тапаграфічнай сістэмы, для ўліку падаткаў, фіксацыі законаў і інш.). Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для прымянення такога спосабу вядзення бухгалтарскага ўліку як двайны запіс.

У музеях свету захоўваецца 751 кіпу, самыя вялікія калекцыі знаходзяцца ў музеях Берліна і Мюнхена, меншыя — у музеях Перу.

Большая частка інфармацыі, зафіксаваная ў кіпу (2/3 расшыфраваных выпадкаў), — лічбавая, у дзесяцічнай сістэме злічэння. Сістэма кадзіравання ўключала прымяненне ключа галоўнага шнура, кадзіраванне колерам, кадзіраванне вузламі, фармат "утварэння серый", улік "фактару пазіцыі"


Шаблон:Link FA