Ацтэкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ацтэкі
Jaguar warrior.jpg
воін-ягуар з ацтэкскага кодэксу 16 ст.
Агульная колькасць 1,2 мільёна чалавек
Рэгіёны пражывання Мексіка
Мова ацтэкская (наўатль)
Рэлігія каталіцтва, захоўваюцца старажытныя вераванні
Блізкія этнічныя групы

Ацтэ́кі (астэкі, наўа; ісп.: aztecas) — індзейскі народ. Іншыя назвы — тэночкі і мешыка. Сучасныя ацтэкі жывуць у Мексіцы. Агульная колькасць 1,2 млн чалавек (1992). Мова ацтэкская (наўатль). Вернікі — каталікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя ацтэкаў, як і іншых народаў цэнтральнай Мексікі, да прыходу еўрапейцаў вядомая па іх паданнях, запісаных іспанскімі і індзейскімі храністамі (Б. Саагун beru, Д. Дуран been, Ф. Альварада Тэсасамок been, Ф. дэ Альва Іштлільшачытль beru, Чымальпаін beru, Х. Баўтыста Памар beru, Д. Муньяс Камарга been і інш.) ужо пасля канкісты.

Ацтэкі прыйшлі на Мексіканскае нагор'е з поўначы, з легендарнай краіны Астлан beru. Пасля доўгіх падарожжаў у 1325 годзе яны заснавалі горад Тэначтытлан. Спачатку знаходзіліся ў залежнасці ад суседніх дзяржаў. Былі на службе ў кіраўніка г. Аскапацалька beru, заваёўваючы для таго суседнія землі. У 1428 годзе разам з воінамі гарадоў Тэскока beru і Уэшацінка (Huexotzinco) разграмілі г. Аскапацалька. Утварылі кааліцыю з суседнімі народамі акольуа beru (г. Тэскока) і тэпанекамі beru (г. Тлакапан beru). Вялі войны з іншымі народамі наўа beru, а таксама з атомі beru на поўначы, уастэкамі і татанакамі на ўсходзе, сапатэкамі і міштэкамі на поўдні і тараскамі (пурэпеча) beru на захадзе.

Асабліва паспяховым было кіраванне Мантэсумы I. Роля Тэначтытлана ў саюзе трох гарадоў beru узрастала. Іншыя кіраўнікі працягвалі пашыраць межы ацтэкскіх валадарстваў. У некаторых выпадках на землях пераможаных народаў размяшчаліся калоніі ацтэкаў. Было створана палітычнае аб'яднанне, якое распрасціралася да берагоў Мексіканскага заліва на ўсходзе і Ціхага акіяна на захадзе. З 1503 года ацтэкамі кіраваў Мантэсума II; ён быў узяты ў палон іспанцамі і забіты ў час бітвы ў 1520.

Дзяржава[правіць | правіць зыходнік]

Ацтэкская імперыя, як і большасць еўрапейскіх імперый, была вельмі разнастайная этнічна; гэта была хутчэй адзіная сістэма збору даніны, чым адзіная сістэма кіравання. У гэтым кантэксце Арнольд Тойнбі праводзіць аналогію з Асірыйскай імперыяй.

Хоць гарады пад уладай ацтэкаў абкладаліся вялікай данінай, раскопкі паказваюць ўстойлівы рост дабрабыту простых людзей пасля падпарадкавання гэтых гарадоў. Гандаль вёўся нават з варожымі гарадамі. Адзіны народ, які атрымаў перамогу над ацтэкамі, — пурэпеча beru — быў галоўным вытворцам медных сякер.

Асноўным кіраўніцкім укладам ацтэкаў стала сістэма камунікацый паміж заваяванымі гарадамі. У Месаамерыцы не было цяглавых жывёл і колавых транспартных сродкаў, і дарогі будаваліся для перамяшчэння пешшу. Звычайна будаўніцтва дарог было часткай даніны. За дарогамі пастаянна сачылі, так што нават жанчыны маглі падарожнічаць у адзіночку; вандроўнікі маглі адпачыць, паесці і нават акрыяць ў адмысловых добраўпарадкаваных для гэтага месцах, размешчаных кожныя 10—15 кіламетраў. Таксама па гэтых шляхах пастаянна курсіравалі ганцы (пайнані), якія трымалі ацтэкаў у курсе апошніх падзей.

Стварэнне імперыі ацтэкаў прывяло да аднаго з найбуйнейшых дэмаграфічных выбухаў: насельніцтва Месаамерыкі павялічылася з 10 да 15 мільёнаў чалавек.

Самага важнага чыноўніка ўрада Тэначтытлана еўрапейцы звычайна называюць ацтэкскім імператарам. З мовы наўатль тытул імператара Уэй Тлатаані (аст.: Huey Tlahtoani) перакладаецца прыкладна як «Вялікі Аратар»: тлатоке (аст.: tlatoque, «аратары») з'яўляліся арыстакратыяй, вышэйшым класам грамадства. Улада тлатаані расла з узвышэннем Тэначтытлана. К часу праўлення Ауіцотля тытул «тлатаані» ўжо можна лічыць аналагам імператарскага, але, як і ў Свяшчэннай Рымскай імперыі, ён не перадаваўся па спадчыне.

У сярэдзіне XV стагоддзя важную ролю ў імперыі іграў Тлакаелель beru (аст.: Tlahcaélel — «адважнае сэрца»). Ён мог стаць тлатаані, але палічыў за лепшае застацца ў ценю цыноўкі ягуара. Тлакаелель быў пляменнікам тлатаані Іцкоатля beru і братам Чымальпапокі beru і Матэкусомы Ільуікаміны, насіў тытул «сіўакоатль» (чыўакоатль, у гонар багіні Чыўакоатль beru, эквівалент дарадцы); як напісана ў рукапісе Рамірэса been, «што загадваў Тлакаелель, ажыццяўлялася як мага хутчэй». Гэта быў жорсткі рэфарматар; ён стварыў новую структуру кіравання краінай, загадаў спаліць большасць ацтэкскіх кніг, сцвярджаючы, што ўсе яны хлуслівыя, і перапісаў гісторыю ацтэкаў. Акрамя таго, Тлакаелель рэфарміраваў рэлігію, паставіўшы племяннога бога Уіцылапочтлі на адзін узровень са старажытнымі багамі Тлалокам, Тэскатліпокай і Кецалькоатлем. Да яго ж подзвігаў адносяць (магчыма, перабольшваючы) ўвядзенне звычаю «кветкавых войнаў» beru і ўсталяванне пастаянных чалавечых ахвярапрынашэнняў для таго, каб Сонца працягвала рухацца па небе. Гэтыя ўстанаўленні паслужылі скораму падзенню ацтэкскай імперыі ў часы Канкісты і паходу Картэса.

На момант Канкісты дзяржава ацтэкаў займала тэрыторыю ад Мексіканскага заліва да Ціхага акіяна, ад вусцяў рэк Бальсас і Панукода да зямель майя. З іншага боку, горад-дзяржава Тласкала beru на поўначы даліны Пуэбла не падпарадкавалася ацтэкам.

Асновы гаспадаркі, віды рамёстваў[правіць | правіць зыходнік]

Аснову існавання ацтэкаў складала прадуктыўнае паліўнае земляробства на чынампах, палосах зямлі даўжынёй некалькі дзясяткаў метраў і шырынёй да 10 м, якія ўваходзілі ў ваду канала. Яны ўкладваліся пластом травы, трыснягу і глею; пры неабходнасці ажыццяўляўся паліў. Чынампа доўга захоўвала ўрадлівасць, на ёй можна было атрымліваць ураджай некалькі разоў у год. Галоўнай культурай была кукуруза, вырошчвалі таксама шмат відаў фасолі, перцу і іншага, з тэхнічных культур — бавоўну. Разводзілі пчол, а таксама кашэніль на адным з відаў кактуса. Ацтэкі разводзілі індыкоў, гусей і качак, трымалі сабак.

Нягледзячы на вырашальную ролю ў гаспадарцы ацтэкаў прадуктыўнага земляробства, яны атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў навыкі збіральнікаў. Аб гэтым сведчыць, у прыватнасці, выкарыстанне магея (від агавы). Ствол служыў будаўнічым матэрыялам, калючкі — іголкамі, карані ішлі на ежу, з лісця рабілі дах, з вычышчаных валокнаў — тканіны і паперу, з соку выраблялі ласункі і хмельны напой. Іспанскі храніст Б. дэ Лас Касас beru, адзін з першых гісторыкаў заваявання Амерыкі, пералічыў у сваёй «Апалагетычнай гісторыі» больш за два дзясяткі спосабаў ужывання магея. У час штогадовых пералётаў птушак ацтэкі білі шмат качак, гусей і іншай птушынай дзічыны. У азёрах і пратоках лавілі рыбу.

Ацтэкскія рамеснікі па-майстэрску апрацоўвалі камень, ткалі, шылі адзежу, рабілі ўпрыгожванні, узводзілі будынкі, апрацоўвалі медзь, золата і серабро — як халодным каваннем, так і плаўленнем (яны ўмелі сплаўляць золата з меддзю). Вельмі шанаваліся складаныя галаўныя ўборы і плашчы з рознакаляровых пёраў. Ацтэкі таксама праславіліся вырабам мазаічных вырабаў, як ва ўпрыгожванні драўляных і каменных скульптур, так і ў архітэктуры. Пры вырабе керамічнага посуду ацтэкі, як і большасць іншых народаў Амерыкі, не карысталіся ганчарным колам. Свой посуд яны ўпрыгожвалі малюнкамі раслін, птушак і рыб.

Добра быў арганізаваны гандаль, караваны ў складзе гандляроў, носчыкаў і вартавых адпраўляліся далёка за межы ацтэкскіх уладанняў. Гандаль быў як менавы, так і пры дапамозе агульных эквівалентаў (зерняў какавы, кавалачкаў баваўняных тканін, медных сякерак або нажоў серпападобнай формы, люлечак з пёраў птушак з залатым пяском).

У жыцці ацтэкаў вялікае месца займала вайна, галоўнай мэтай якой быў захоп палонных для ахвярапрынашэнняў; таму палонных не абменьвалі і не вызвалялі. Асноўнай зброяй быў лук са стрэламі з наканечнікамі з каменя, косці або крэменю і абсідыяну. Ацтэкі выкарыстоўвалі таксама дзідакідальніцы і драўляныя мячы з рэжучымі абсідыянавымі ўкладышамі. Ахоўнай зброяй служыў плецены шчыт і — у знаці — панцыр з бавоўны і драўляны шлем. У прадстаўнікоў вышэйшай знаці панцыр мог быць зроблены з залатых пласцін.

Грамадскія структуры[правіць | правіць зыходнік]

Ацтэкі практычна насялялі адзін горад і яго наваколлі, утвараючы горад-дзяржаву. Ніжняй адзінкай ацтэкскага грамадства звычайна лічаць «кальпуллі» (аст.: calpulli), суседскія абшчыны. Яны валодалі зямлёй, якую падавалі ў карыстанне мужчынам — галовам сямей. Зямля пераходзіла па спадчыне сыну, малодшаму брату або пляменніку па мужчынскай лініі. Зямля магла перадавацца ў арэнду іншаму чалавеку з абшчыны (кальпуллі), але не прадавалася і вярталася ў кальпуллі, калі яе не апрацоўвалі два гады або выраджалася мужчынская лінія яе ўладальнікаў. У абшчыны былі свабодныя землі, якія падаваліся па меры патрэбы. Частка супольных зямель апрацоўвалася разам. Ураджай з іх ішоў на выплату падаткаў і ўтрыманне галавы кальпуллі і больш высокіх службовых асоб.

Былі прыкметы распаду супольнага земляробства. Знатных людзей за службу сталі надзяляць землямі. Гэтыя землі даваліся ў пажыццёвае карыстанне і павінны былі пераходзіць пераемніку па пасадзе. Але такімі пераемнікамі часта станавіліся сыны, і землі ператвараліся ў спадчынныя. Праслаўленыя воіны атрымлівалі землі на тэрыторыі карэнных народаў, яны таксама пераходзілі ад бацькі да сына.

Галовы сямей складалі раду старэйшын абшчыны, узначальваў яе кальпуллек. Ён абіраўся радай, але, як правіла, з сыноў папярэдняга правадыра. Ён размяркоўваў землі, вырашаў спрэчкі, кіраваў грамадскімі сховішчамі. Абшчына мела і ваеннага правадыра, які навучаў моладзь і выконваў паліцэйскія функцыі. Ён жа ўзначальваў воінаў абшчыны пры баявых дзеяннях. У кожнага кальпуллі былі свае храмы і некаторыя грамадскія пабудовы. Яны размяшчаліся вакол плошчы, якая станавілася цэнтрам абшчыны. У ацтэкаў было 20 кальпуллі (абшчын). На племянной радзе кальпуллі быў прадстаўлены чалавекам, які зваўся аратарам. Паспяховыя войны і павелічэнне багаццяў прывялі да прыкметнага расслаення грамадства.

Ніжнюю ступень у ацтэкскім грамадстве займалі рабы. Імі станавіліся: даўжнікі; злачынцы; людзі, якія паступілі ў якасці даніны ад заваяваных народаў; тыя, хто прадаў або заклаў сябе ў рабства; дзеці, прададзеныя бацькамі. Гаспадар раба не меў права забіць яго і мог прадаць яго іншаму чалавеку толькі па іх (рабоў) згодзе. Раб мог заводзіць сям'ю і мець маёмасць. Ён мог атрымаць волю, вярнуўшы доўг ці грошы, заплачаныя калісьці за яго, і некаторымі іншымі спосабамі. Рабства не было спадчынным — дзеці рабоў станавіліся майекамі.

Майекі — вольныя ацтэкі, якія аказаліся па нейкіх прычынах па-за кальпуллі. Яны працавалі носчыкамі або апрацоўвалі атрыманую ад храмаў ці гаспадароў зямлю, за якую аддавалі частку ўраджая (вялікую). Яны не маглі пакідаць зямлю, на якую іх саджалі. У час вайны служылі ў апалчэнні.

Вялікую частку вольных ацтэкаў складалі земляробы. Яны плацілі падаткі, выконвалі ўсякага роду павіннасці. Сярод іх вылучаўся слой старэйшын, якія былі вызвалены ад падаткаў і не ўдзельнічалі ў прадукцыйнай працы. У яго ўваходзілі і праслаўленыя воіны, якія атрымлівалі зямлю ў пажыццёвае карыстанне. Адмысловыя праслойкі сярод вольных складалі рамеснікі і гандляры.

Ніжні слой знаці ўтваралі людзі, якія праславіліся ў войнах, пры выкананні службовых абавязкаў або адмысловай рэлігійнай стараннасцю. Яны вызваляліся ад некаторых падаткаў, мелі права насіць адзежу з тонкай бавоўны, упрыгожанні з золата і каштоўных камянёў, адмысловыя знакі, якія паказвалі на іх статус. Звычайна іх абіралі на адказныя пасады. Іх становішча не было спадчынным. Саслоўе жрацоў фарміравалася з малодшых дзяцей знаці. Сярод іх вылучалася некалькі ступеней. Найвышэйшымі іерархамі былі жрацы багоў Уітцылапочтлі і Тлалока. Яны былі дарадчыкамі вярхоўнага кіраўніка і членамі племянной рады.

Рада з 20 членаў вырашала звычайныя дзяржаўныя справы, аб'яўляла вайну і заключала мір, вырашала спрэчкі кальпуллі і паміж асобнымі асобамі з розных кальпуллі. Найважнейшыя пытанні, уключаючы выбары вярхоўнага кіраўніка, вырашаліся на вялікай радзе, куды ўваходзілі таксама грамадзянскія і ваенныя правадыры кальпуллі, ваенныя правадыры фратрый beru і некаторыя іншыя служачыя, а таксама самыя высокапастаўленыя жрацы.

20 кальпуллі складалі 4 фратрыі. Кожная фратрыя мела свае храмы, арсеналы са зброяй. На чале іх стаялі ваенныя правадыры, якія з'яўляліся дарадчыкамі вярхоўнага кіраўніка. Вярхоўны кіраўнік ацтэкаў зваўся «тлакатекутлі» (правадыр мужчын). Яго становішча падкрэслівалася адмысловай адзежай і пышнасцю ўпрыгожанняў, формай зносін з ім навакольных, спосабам перамяшчэння (яго пераносілі на насілках) і некаторымі іншымі спосабамі. У яго распараджэнні было збіранне падаткаў, прыём паслоў, правядзенне прыёмаў у гонар паслоў і знаці. Ён з'яўляўся ваенным правадыром канфедэрацыі. Асабліва ўзрос ўплыў вярхоўных кіраўнікоў у гады, якія папярэднічалі з'яўленню іспанцаў. У тлакатекутлі быў суправіцель; ён прымаў і размяркоўваў даніну, старшынстваваў на племянной радзе, у час войн кіраваў ацтэкскімі войскамі.

Заканадаўства, адукацыя, сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны паміж людзьмі рэгуляваліся сістэмай загадаў і забарон, і пакаранняў за іх парушэнне. Крэўнай помсты не існавала. Пакаранні былі рознага роду: цялесныя, канфіскацыя маёмасці, аддаванне ў рабства, кароткае турэмнае зняволенне, грамадскае абсмейванне. Але ў большасці выпадкаў вінаватыя караліся смерцю — ад злачынства супраць дзяржавы да парушэння тэрмінаў уборкі ўраджаю. Вінаватага маглі павесіць, абезгаловіць, задушыць, засекчы або чвартаваць. Пралюбадзейства каралася спальваннем на слупе, збіваннем камянямі.

У ацтэкаў меліся грамадскія школы, у якіх хлопчыкаў вучылі ваеннаму мастацтву, спевам, танцам і прамоўніцтву. Дзеці знаці наведвалі школу жрацоў, дзе вучыліся пісьму, складанню вершаў, астранамічным ведам і гісторыі і прылучаліся да рэлігійных канонаў.

У шлюб уступалі ў 16--18 гадоў дзяўчыны і ў 20--22 гады юнакі. Галоўную ролю ў заключэнні шлюбаў гулялі бацькі. Існавалі некаторыя абмежаванні ў выбары партнёра — нельга было ўступаць у шлюб з блізкімі сваякамі як па мужчынскай, так і па жаночай лініях, а таксама ўнутры кальпуллі. Вясельны абрад уключаў сумесную трапезу, танцы, кровапусканне і іншае. Вядома было мнагажэнства, асабліва ў вышэйшых колах. Пры разводзе сыны заставаліся з бацькам, дочкі — з маці. Разведзеная жанчына вярталася ў свой кальпуллі і магла зноў уступіць у шлюб. Па смерці мужа яго ўдава заставалася ў кальпуллі мужа і ўступала ў шлюб з адным з яго членаў.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Ацтэкі пакланяліся мноству багоў рознага ўзроўню і значнасці — асабістых, сямейных, супольных, а таксама агульнаацтэкскіх. Сярод апошніх адмысловае месца займалі бог вайны Уіцылапочтлі, бог ночы і лёсу Тэскатліпока beru, бог дажджу, воды, грома і гор Тлалок, бог ветру і заступнік жрацоў Кецалькоатль («Птушыны змей»). Богам земляробства быў Шыпе beru. Пакланяліся таксама богу і багіні маісу.

Ацтэкі лічылі, што, у залежнасці ад роду смерці, душы памерлых адпраўляліся альбо ў падземнае царства, альбо ў краіну бога Тлалока, якая лічылася зямным раем, альбо ў нябеснае жыллё бога-сонца. Гэтага найвышэйшага гонару ўдастойваліся адважныя воіны, людзі, прынесеныя ў ахвяру, і жанчыны, памерлыя пры родах. У ацтэкаў была складаная сістэма рытуалаў, якая складалася з цыкла свят, прывязаных, галоўным чынам, да земляробчага календара. Часткай гэтых рытуалаў былі разнастайныя танцы і гульні ў мяч.

Важным рытуалам было прынясенне багам крыві чалавека. Ацтэкі лічылі, што толькі пастаянны прыток крыві падтрымліваў багоў маладымі і моцнымі. Вельмі шырока практыкаваліся кровапусканні, для чаго пратыкаліся язык, мочкі вушэй, канечнасці і нават палавыя органы. Жрацы звярталіся да такіх аперацый некалькі разоў у дзень. Больш жа ўсяго багам патрабаваліся чалавечыя ахвярапрынашэнні. Яны мелі месца на вяршыні пірамід у храма таго або іншага бажаства. Былі вядомыя розныя спосабы забойства ахвяры. Часам у рытуале ўдзельнічала да шасці жрацоў. Пяцёра ўтрымлівалі ахвяру спіной на рытуальным камені — чацвёра трымалі за канечнасці, адзін — за галаву. Шосты рассякаў нажом грудзі, вырываў сэрца, паказваў яго сонцу і змяшчаў у пасудзіну, якая стаяла перад выявай бажаства. Абезгалоўленае цела скідалася ўніз. Яго падбіраў чалавек, які падарыў ахвяру ці паланіў яе. Ён прыносіў цела дадому, дзе аддзяляў канечнасці і рыхтаваў з іх рытуальную ежу, якую дзяліў са сваякамі і сябрамі. Лічылася, што з'ядзенне ахвяры, якая ўвасабляла, па ўяўленнях ацтэкаў, бога, прылучала да самога бога. Лічаць, што ў год лік людзей, прынесеных у ахвяру, мог дасягаць 2,5 тысяч чалавек.

Побыт[правіць | правіць зыходнік]

Адзенне[правіць | правіць зыходнік]

Мужчынскае і жаночае адзенне ўпрыгожвалася арнаментамі, сярод якіх найбольш распаўсюджанымі былі: — сонца; — геаметрычныя фігуры; — Каштоўныя камяні, ракавіны; — жывёльныя матывы (трусы, пёры, змеі, матылі, рыбы); — расліны (кактусы); — падаючы снег.

Мужчынскае адзенне

Галоўны атрыбут мужчынскай адзежы — маштлатль (набедраная павязка, якую не здымалі нават ноччу; нагадвае сучасныя памперсы). Маштлатль апраналі хлопчыкі з трынаццацігадовага ўзросту. Галоўнае верхняе адзенне — тыльматлі (плашч). Прамавугольны кавалак тканіны завязвалі вузлом на грудзях або плячы такім чынам, каб спераду закрывалася цела і ногі. Бедныя класы апраналі практычна аднатонныя белыя плашчы і павязкі, а заможныя мужчыны — расшытыя, маляўнічыя ўборы. Воіну, які ўзяў у палон першага ворага, вышывалі на плашчы кветкі альбо скарпіёна; пасля двух палонных накідку абшывалі чырвонай аблямоўкай; трэці подзвіг ўзнагароджваўся раскошна вышытым плашчом. Вопытныя воіны насілі чырвоныя накідкі з белай палоскай. Жрацы апраналі тыльматлі цёмна-зялёнага або чорнага колеру з выявай касцей, чэрапаў, а зялёна-блакітны плашч «шыутыльматлі» насіў толькі «імператар» — тлатаані. Таксама было ва ўжытку мужчынскае адзенне ацтэкаў: шыколлі (туніка з кароткімі рукавамі, якая замяняе плашч), іцкаупіллі (абліпальная баваўняная кашуля, якая замяняла браню). Калі мужчына адважваўся надзець касцюм, які не адпавядае яму па класу, то мог наклікаць на сябе строгае пакаранне, часам нават смерць.

Жаночае адзенне

Абавязковы атрыбут адзення жанчыны — доўгая спадніца. Жыхаркі вёскі хадзілі з непрыкрытымі грудзьмі, а ўжо прадстаўніцы вышэйшых слаёў наверх спадніцы насілі ўіпіль (доўгая блуза з вышыўкай каля гарлавіны). Выходзячы на вуліцы, жанчыны накідвалі на плечы кечкемітль (прыгожа аздобленая ромбападобная пелерына). У простых людзей абутку не было, а воіны і багацеі мелі кактлі (сандалі са скуры альбо валокнаў агавы). Адзенне ацтэкаў прадугледжвала галаўныя ўборы, але іх надзявалі толькі воіны асабістай аховы імператара (павязкі з пёраў) і сам імператар (вянок). Ацтэкі даволі адказна падбіралі стрыжкі, паколькі прычоска сведчыла аб класавым становішчы і іншых дасягненнях. Упрыгажэнні, як супрацьлегласць стрыманасці з касметыкай, былі залішне багатымі, шматлікімі, вытанчанымі.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Ацтэкі стварылі штучныя астравы, або чынампы, на возеры Тэскока; на гэтых астравах вырошчвалі збожжавыя і садовыя культуры. Асноўнымі прадуктамі харчавання ацтэкаў былі маіс (кукуруза), бабы і гарбузовыя. Чынампы былі вельмі эфектыўнымі ўгоддзямі і давалі да сямі ураджаяў у год, на аснове бягучых ураджаяў чынампы было падлічана, што 1 гектар чынампы можа пракарміць 20 чалавек, а з 9000 гектараў чынампы збіралі харчаванне на 180 000 чалавек.

Ацтэкі вырошчвалі мноства разнастайных гатункаў кукурузы з шырокім побач амінакіслот; акрамя таго, яны вырошчвалі амарант, у зернях якога змяшчаецца шмат бялку. Больш таго, у ацтэкаў была вялікая разнастайнасць іншай ежы: яны лавілі акацілаў, маленькіх крэветак, збытных ў возеры Тэскока, збіралі водарасць спіруліны, багатую флавапратэінамі, якая выкарыстоўвалася ў розных відах выпечкі; таксама яны ўжывалі ў ежу насякомых: цвыркуноў, чарвякоў, мурашак і лічынак. У насякомых змяшчаецца больш бялкоў, чым у мясе, і па сёння яны з'яўляюцца дэлікатэсамі ў некаторых раёнах Мексікі. Ацтэкі трымалі хатніх жывёл накшталт індычкі і іцкуінтлі, хоць звычайна мяса гэтых жывёл прызначалася для асаблівых выпадкаў — сітуацый выказвання падзякі і павагі. Яшчэ адной крыніцай мяса было паляванне — лані, кабаны, качкі.

Даследаванні Мантэналы паказалі, што сярэдняя працягласць жыцця месаамерыканцаў складала 37 гадоў (± 3 гады).

Ацтэкі шырока выкарыстоўвалі агаву (магей); з яе атрымлівалі ежу, цукар, напоі (пульке) і валакно для вяровак і адзення. Бавоўна і каштоўнасці былі даступныя толькі для эліты. Зерні какавы[1] выкарыстоўвалі ў якасці грошай. Падначаленыя гарады выплачвалі штогадовую даніну ў выглядзе прадметаў раскошы (напрыклад, пёраў і багата ўпрыгожаных касцюмаў).

Пасля іспанскага заваявання некаторыя харчовыя культуры, — напрыклад, амарант, — аказаліся пад забаронай, што прывяло да скарачэння харчовага рацыёну і хранічнага недаядання жыхароў.

Веды, пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Лячэнне ўключала ў сябе як магічныя сродкі, так і практычныя навыкі. Яны ўмелі ўпраўляць зламаныя косці, спыняць кроў, сшываць раны. Ведалі разнастайныя лячэбныя ўласцівасці раслін.

Для злічэння часу ацтэкі карысталіся двума календарамі, рытуальным з 260 дзён і сонечным, які меў 18 дваццацідзённых месяцаў і 5 нешчаслівых дзён. Назвы месяцаў у ім адпавядалі назвам сельскагаспадарчых раслін.

Спалучэнне двух тыпаў адліку часу давала ацтэкам, як і майя, 52-гадовы цыкл.

Для запісу гістарычных падзей, каляндарных і астранамічных з'яў і звязаных з імі рытуалаў, а таксама для ўліку зямельных дарэнняў і падаткаў, ацтэкі карысталіся пісьменнасцю beru, якая спалучала іерагліфічныя і піктаграфічныя прынцыпы. Пісьмёны наносіліся пёравым пэндзлікам на скуру аленя, тканіна або на паперу з магея. Да нашых дзён захавалася некалькі ацтэкскіх дакументаў, складзеных, відавочна, ужо пасля прыходу іспанцаў. Гісторыя захавала імёны некалькіх дзясяткаў паэтаў з народаў, якія гаварылі на мовах наўа. Самым праслаўленым з іх быў Несаўалькайотль beru (1402—1472), кіраўнік Тэскока beru.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]