Калаўрот: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат дадаў: bg:Чекрък |
др робат змяніў: pt:Roda de fiar |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[pl:Kołowrotek]] |
[[pl:Kołowrotek]] |
||
[[pnb:چرخہ]] |
[[pnb:چرخہ]] |
||
[[pt: |
[[pt:Roda de fiar]] |
||
[[ro:Fus cu zurgălăi]] |
[[ro:Fus cu zurgălăi]] |
||
[[ru:Прялка]] |
[[ru:Прялка]] |
Версія ад 21:26, 2 ліпеня 2012
Калаўрот, самапрадка — прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак:
- кола;
- прыводная педаль (шатун, ківач);
- уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.
У Беларусі вядомыя два асноўныя тыпы калаўротаў: стаяк, характэрны для заходніх земляў, і ляжак, характэрны для паўночных і паўночна-ўсходніх земляў. Калаўроты з'явіліся ў Беларусі ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах, у сялянскім побыце з сяр. 19 ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага лёнаводства — Пн і У Беларусі, на Пд Беларусі пераважала прадзенне з дапамогаю верацяна.