Баляслаў Грабінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Радок 9: Радок 9:
Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускаму навуковаму таварыству]], дзе быў намеснікам старшыні, [[Беларускі музей у Вільні|Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча]], фундаваў беларускія выданні.
Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускаму навуковаму таварыству]], дзе быў намеснікам старшыні, [[Беларускі музей у Вільні|Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча]], фундаваў беларускія выданні.


Старшыня партыі [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1927|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]], старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт|Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі]]. Заснавальнік [[БІГіК]].
Старшыня партыі [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1927|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]], старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі]]. Заснавальнік [[БІГіК]].


У [[1943]] годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага Медыцынскага Iнстытута ў [[Новая Вілейка|Новую Вілейку]] быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт|Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi]].
У [[1943]] годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага Медыцынскага Iнстытута ў [[Новая Вілейка|Новую Вілейку]] быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi]].


[[6 верасня]] [[1943]] года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер [[Правянішкі]].
[[6 верасня]] [[1943]] года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер [[Правянішкі]].

Версія ад 10:02, 27 жніўня 2012

Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі.

Паходзіў з сялянскай сям'і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 19111914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага Студэнцкага Саюза[1].

Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.

Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.

Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэта ў Заходняй Беларусі. Заснавальнік БІГіК.

У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага Медыцынскага Iнстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi.

6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.

У кастрычніку 1944 году прызначаны старшым урачом Першага Кадравага Батальёна БКА[2].

Пасля вайны — у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыццi дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага Iнстытута Навукi іМастацтва, сябра Беларуска-Амерыканскага Згуртавання. Друкаваўся ў спецыялiзаваным часопiсе беларускiх медыкаў на чужыне «Медыцынская Думка».

Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].

Творчасць

Зноскі