Перайсці да зместу

Баляслаў Грабінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баляслаў Грабінскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 3 жніўня 1899(1899-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1991(1991-08-20) (92 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Партыя
Член у

Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Раманаўская воласць, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 19111914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта, атрымаўшы спецыяльнасць лекара-дантыста.

У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага студэнцкага саюза[1].

Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.

Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.

Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Заходняй Беларусі. Заснавальнік БІГіК.

У 19421944 гг. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага медыцынскага інстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кіраўніка кафедры анатоміі. 6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.

У кастрычніку 1944 года прызначаны старшым урачом Першага кадравага батальёна БКА[2]. З 1944 года ў эміграцыі, спачатку ў Германіі. Сябра Аб’яднання беларускіх лекараў на чужыне, аўтар артыкулаў у часопісе «Медычная думка».

У 1950-х гадах прыбыў у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыцці дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва, сябра Беларуска-амерыканскага згуртавання, удзельнік кіраўніцтва яго Чыкагскага аддзела.

Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].

Зноскі

  1. Быў у нас такі дохтар…(недаступная спасылка) Лена Казлоўская. Czasopis Nr 03/2009
  2. Дакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага Архівавана 11 жніўня 2010.. Лондан 1960
  3. НАТАТКІ МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЙ СКАРЫНІЯНЫ Архівавана 11 жніўня 2010.. Віктар Шматаў