Агрэгатны стан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
Norman (размовы | уклад)
др Агрэгатныя станы перанесена ў Агрэгатны стан: бо для назваў артыкулаў больш прыдатны адзіночны лік
(Няма розніцы)

Версія ад 16:49, 12 сакавіка 2008

Агрэгатныя станы – стан існавання рэчыва (напрыклад, вады). Пераходы ад аднаго А. с. да іншага характарызуюцца скачкападобнымі зменамі асноўных характарыстык рэчыва (напрыклад, шчыльнасці, цвёрдасці, энтропіі).

Вызначаюць цвёрды, вадкі і газападобны А. с., а таксама плазму. А. с. адрозніваюцца характарам цеплавога руху малекул (атамаў) рэчыва і іхняга ўзаемадзеяння.

У газах малекулы (атамы) амаль не ўзаемадзейнічаюць, рухаюцца незалежна па ўсім аб’ёме у якім знаходзяцца. Вадкасці і цвёрдыя целы належаць да г. зв. кандэнсаваных сістэм. У іх малекулы (атамы) размяшчаюцца блізка адна ад адной, і сілы ўзаемадзеяння паміж імі значна большыя. У выніку вадкасці і цвёрдыя целы толькі нязначна змяняюць свой аб’ём пад уплывам механічнага ці тэмпературнага ўздзеяння.

У вадкім А. с. малекулы (атамы) рэчыва захоўваюць магчымасць перамяшчэння адна адносна адной шляхам пераскоку з аднае пазіцыі разнавагі ў іншую, захоўваючы толькі бліжні парадак. Вадкасцям уласцівыя высокая пластычнасць і цякучасць.

У цвёрдым А. с. малекулы (атамы) рэчыва захоўваюць толькі магчымасць ваганняў каля пазіцыі раўнавагі. Розныя формы цвёрдага А.с. характарызуюцца рознай ступенню ўпарадкавання. Крышталічныя рэчывы вызначаюцца захаваннем дальняга парадку, шкло і іншыя формы аморфных рэчываў – сярэдняга парадку.

Плазма разглядаецца як асобны А. с., бо зараджаныя часцінкі, з якіх яна складаецца, у вадрозненне ад нейтральных малекулаў газу, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях.

Пераход вадкасці ў газ называецца кіпеннем, адваротны працэс – кандэнсацыяй. Пераход цвёрдага рэчыва ў вадкае – плаўленнем, адваротны – цвярдзеннем, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага рэчыва ў газ завецца сублімацыяй. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры нармальным атмасферным ціску з’яўляюцца важнымі характарыстыкамі рэчываў.

Пераходы з аднаго А. с. ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях тэмпературы і ціску, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных А.с. З гэтай прычыны ў навуцы карыстаюцца больш агульнымі паняткамі фазы і фазавага пераходу.