Атмасферны ціск
| Атмасферны ціск | |
|---|---|
| Пазначэнне велічыні | p |
| ISQ dimension | |
Атмасферны ціск — ціск атмасфернага паветра на ўсе прадметы і на зямную паверхню; адна з найбольш істотных характарыстык стану атмасферы.
У спакойнай атмасферы ціск у любым пункце роўны масе вышэйляжачага паветранага слупка з адзінкавым сячэннем. Атмасферны ціск — зменлівы метэаралагічны элемент. Ён залежыць ад вышыні паветранага слупка, шчыльнасці паветра, ад паскарэння сілы цяжару, якая мяняецца залежна ад шыраты і вышыні над узроўнем мора.
Атмасферны ціск вымяраюць барометрам. Адзінкі вымярэння: бар, паскаль, або вышыня слупа ртуці або вады ў барометры ў мм (прыведзеная да тэмпературы 0 °C і велічыні паскарэння сілы цяжару на ўзроўні мора і геаграфічнай шыраце 45°. Нармальным ціскам лічыцца 760 мм рт. сл.= 1013,25 мбар = 101325 Па.
Праблемы са здароўем пры змене атмасфернага ціску
[правіць | правіць зыходнік]Людзі з захворваннямі дыхальнай сістэмы і высокім нутрачарапным ціскам, гіпатонікі ў першую чаргу пакутуюць ад паніжэння атмасфернага ціску. Метэазалежнасць праяўляецца ў дыхавіцы, недахопе паветра, прыступах мігрэні. Павышэнне атмасфернага ціску адчуваюць на сабе гіпертонікі, алергікі і астматыкі, якія ў гэтыя дні скардзяцца на зніжэнне працаздольнасці, галаўныя болі, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца.[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2019. Праверана 18 жніўня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- АТМАСФЕРНЫ ЦІСК на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»