Выбранцы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Zmicier P. (размовы | уклад) |
Zmicier P. (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
У Польшчы [[пяхота]] з выбранцаў узнікла ў [[1578]] па ініцыятыве караля [[Стафан Баторый|Стафана Баторыя]] на ўзор [[Вугоршчына|вугорскай]] пяхоты, у ВКЛ — у [[1595]]. Выбіралі Выбранцаў у каралеўскіх маёнтках (1 чал. ад 20 двароў). За сваю службу выбранцы i ix сем'і вызваляліся ад усіх падаткаў i павіннасцей, прывілеі выбранцаў («''выбранецкае права''») пашыраліся i на ix нашчадкаў.<br /> |
У Польшчы [[пяхота]] з выбранцаў узнікла ў [[1578]] па ініцыятыве караля [[Стафан Баторый|Стафана Баторыя]] на ўзор [[Вугоршчына|вугорскай]] пяхоты, у ВКЛ — у [[1595]]. Выбіралі Выбранцаў у каралеўскіх маёнтках (1 чал. ад 20 двароў). За сваю службу выбранцы i ix сем'і вызваляліся ад усіх падаткаў i павіннасцей, прывілеі выбранцаў («''выбранецкае права''») пашыраліся i на ix нашчадкаў.<br /> |
||
У пачатку 17 стагоддзя ў войску ВКЛ было 12 рот выбранцаў (крыху больш за 1 тысячу чалавек). Яны ўдзельнічалі ў [[Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй |
У пачатку 17 стагоддзя ў войску ВКЛ было 12 рот выбранцаў (крыху больш за 1 тысячу чалавек). Яны ўдзельнічалі ў [[Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй, 1609-1618|вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1609—1618]]. У 1-й палове 17 стагоддзя магнаты ВКЛ стваралі атрады выбранцаў i ў прыватных войсках, набіраючы ix з [[дробная шляхта|дробнай шляхты]], вольных людзей i [[Сяляне|сялян]]. За вайсковую службу выбранцы атрымлівалі «ў вечнасць» зямлю. <br /> |
||
==Слуцкія выбранцы== |
==Слуцкія выбранцы== |
Версія ад 19:00, 28 кастрычніка 2012
Выбра́нцы - ваенна-служылая група сельскага насельніцтва ў Рэчы Паспалітай ў 16—18 стагоддзях.
У Польшчы пяхота з выбранцаў узнікла ў 1578 па ініцыятыве караля Стафана Баторыя на ўзор вугорскай пяхоты, у ВКЛ — у 1595. Выбіралі Выбранцаў у каралеўскіх маёнтках (1 чал. ад 20 двароў). За сваю службу выбранцы i ix сем'і вызваляліся ад усіх падаткаў i павіннасцей, прывілеі выбранцаў («выбранецкае права») пашыраліся i на ix нашчадкаў.
У пачатку 17 стагоддзя ў войску ВКЛ было 12 рот выбранцаў (крыху больш за 1 тысячу чалавек). Яны ўдзельнічалі ў вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1609—1618. У 1-й палове 17 стагоддзя магнаты ВКЛ стваралі атрады выбранцаў i ў прыватных войсках, набіраючы ix з дробнай шляхты, вольных людзей i сялян. За вайсковую службу выбранцы атрымлівалі «ў вечнасць» зямлю.
Слуцкія выбранцы
У 2-й палове 17 стагоддзя выбранцы засталіся только на Случчыне (вёскі Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзёры, Сярагі). Яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне (пяхота, мушкецёры, грэнадзёры), у залежнасці ад вайсковага звання мелі зямельныя надзелы ад 0,5 да 1,5 валокі, якія пераходзілі ў спадчыну па мужчынскай лініі. Фармальна (з 1659) выбранцы лічыліся ў войску ВКЛ, фактычна ж былі васаламі магнатаў, мелі прывілеі ад каралёў i магнатаў, вызваляліся ад падаткаў. Зброю і мундзіры куплялі за свой кошт, адзін тыдзень выбранцы служылі, другі — працавалі на сваім надзеле. У судовых адносінах яны былі экстэрытарыяльныя, падсудныя толькі суду ваеннага губернатара Слуцкага княства; у спрэчных справах са шляхтай, мяшчанамі i сялянамі В. судзіліся ў замкавым судзе. Пасля акупацыі Беларусі Рacійскай імперыяй i скасавання слуцкага гарнізона Дамінік Радзівіл у 1808 намагаўся перавесці выбранцаў (каля 1500 чал.) на паншчыну, што выклікала ix бунт i перадачу справы ў pacійскія суды. Частка выбранцаў даказала свае правы на дваранства, іншыя — на вольнасць. У 1811 яны былі залічаны ў разрад вольных хлебаробаў, але працягвалі судовую справу супраць Радзівіла, адстойваючы свае правы на волю i зямлю. У 1834 Дзяржаўны савет i цар Мікалай I прызналі ix «не залічанымі ў сялянства»; выбранцы былі прызнаны вольнымі, але ix зямля — памешчыцкай. Тады выбранцы адмовіліся плаціць чынш спадкаемцу Радзівіла князю Вітгенштэйну. Толькі ў 1846 Слуцк i землі 6 выбранецкіх вёсак былі выкуплены ў яго дзяржавай.
У 1868 выбранцы, спрабуючы замацаваць свае правы на зямлю, патрабавалі вылучыць ix вёскі ў асобную воласць, не жадаючы быць у адной воласці з былымі прыгоннымі сялянамі, але міравы з'езд пасрэднікаў адмовіў ім, не жадаючы патураць «шляхецкай пагардзе да хлопства». У 1870 выбранцы атрымалі люстрацыйныя акты на зямлю i ў 1871 перайшлі на выкупныя плацяжы. Да пачатку 20 стагоддзя мелі спецыфічныя рысы побыту, некаторыя выбранцы, што захавалі граматы, былі адноўлены ў правах дваранства.
Літаратура
- Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае, т.1, Мінск: Вялікая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007, 688 с.