Стэфан Баторый

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Стафан Баторый)
Jump to navigation Jump to search
Стэфан Баторый
Báthory István
Stefan Batory King.jpg
Партрэт працы Яна Матэйка
Coat of Arms of Stephen Bathory as king of Poland.svg
сцяг
Князь Трансільваніі
1571 — 1576
Папярэднік: Ян I Заполья
Пераемнік: Крыштаф I Баторы
сцяг
Кароль Польшчы
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік: Генрых Валуа
Пераемнік: Жыгімонт III
сцяг
Вялікі князь літоўскі
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік: Генрых Валуа
Пераемнік: Жыгімонт III
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 27 верасня 1533[1]
Смерць: 12 снежня 1586(1586-12-12)[2][3] (53 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Баторы Баторы
Бацька: Іштван IV
Маці: Каталіна Тэлегдзі
Жонка: Ганна Ягелонка
Дзеці: Вероніка
 
Аўтограф: Autograph-StefanBatory.png

Стэ́фан Бато́рый (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія (цяпер Шымлеў-Сілва́ніей, Румынія) — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў (цяпер у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шо́мля (z Somlyó). Трэці, апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на каралеўскі трон Венгрыі Янам Жыгімонтам Запольяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. С. Баторый падтрымаў Запольяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і ваеннага камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.

Пасля смерці Яна Жыгімонта Запольяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Легенды і паданні[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя легенды, якія распаўсюдзіліся на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць аб тым, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Stephen Báthory // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118753495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. «Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы»Рэгіянальная газета»)


Папярэднік:
Генрых III Валуа
кароль Польшчы
15761586
Пераемнік:
Жыгімонт Ваза
Папярэднік:
Генрых III Валуа
вялікі князь літоўскі
15761586
Пераемнік:
Жыгімонт Ваза