Мёртвая мова: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: de:Ausgestorbene Sprache
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: uz:Oʻlik til
Радок 57: Радок 57:
[[tr:Ölü dil]]
[[tr:Ölü dil]]
[[uk:Мертва мова]]
[[uk:Мертва мова]]
[[uz:Oʻlik til]]
[[zh:絕跡語言]]
[[zh:絕跡語言]]

Версія ад 09:38, 7 лістапада 2012

Мёртвая мова — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў дачыненні да мовы, што не мае жывых носбітаў, для якіх бы яна з'яўлялася роднай.

Смерць мовы можа настаць у выпадку яе выцяснення іншай мовай ці мовамі. Так адбылося з мовамі амерыканскіх індзейцаў, якія былі выцесненыя англійскай, партугальскай і іспанскай мовамі каланізатараў.

Некаторыя мовы становяцца мёртвымі ў выніку натуральнай эвалюцыі, развіваючыся ў іншыя мовы. Прыкладам гэтай з'явы можа быць латынь, з якой развіліся жывыя раманскія мовы, а сама яна пры гэтым сталася мёртвай. Падобны лёс спасцігнуў санскрыт і стараславянскую мову.

Некаторыя мёртвыя мовы працягваюць выкарыстоўвацца ў навуцы ці літургіі (латынь, санскрыт, копцкая мова, царкоўнаславянская мова).

У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць "ажыць", як гэта здарылася з іўрытам.