Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
арфаграфія |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Скончыў тры курсы |
Скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у лагерах Інты і [[Варкута|Варкуты]]. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай [[Ларыса Геніюш|Ларысай Геніюш]]. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонім вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995. |
||
== Творы == |
== Творы == |
||
* Крык: Вершы. Мн., 1993; |
* Крык: Вершы. Мн., 1993; |
||
* Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994; |
* Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994; |
||
* За смугою часу: |
* За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994; |
||
* Незабыўныя « |
* Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998; |
||
* Жыць для |
* Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998. |
||
* Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000. |
* Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000. |
||
Версія ад 20:00, 8 лістапада 2012
Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонiмскі раён, Гродзенская вобласць—2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг.
Біяграфія
Скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонім вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995.
Творы
- Крык: Вершы. Мн., 1993;
- Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
- За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994;
- Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998;
- Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998.
- Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).