Дзяржава Само: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: hsb:Wjerchowstwo Sama
Перасылае да Дзяржава Само
Радок 1: Радок 1:
#REDIRECT [[Дзяржава Само]]
[[Выява:Sámova říše.png|thumb|250px|Прыкладная карта дзяржавы Сама]]
{{да выдалення|імя СамО з націскам на апошні склад}}
'''Дзяржава Сама''' ({{lang-sl|Samova ríša}}, {{lang-sk|Samova država, Samova plemenska zveza}}, {{lang-pl|Państwo Samona}}, {{lang-cs|Sámova říše}}; [[623]]—[[658]]) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне [[славяне|славян]], звесткі пра яго стварэнне і гісторыю бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка — франкскага купца '''[[Сама, князь|Сама]]'''. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных [[Чэхія|Чэхіі]], [[Славакія|Славакіі]], часткова [[Германія|Германіі]] (землі [[Лужыцкія сербы|лужыцкіх сербаў]]), [[Польшча|Польшчы]], [[Славенія|Славеніі]] і [[Харватыя|Харватыі]]. Неўзабаве пасля смерці Сама яго дзяржава распалася.

{{змест злева}}

== Крыніцы ==
Адзінымі крыніцамі пра Сама і яго дзяржаву з'яўляюцца [[Хроніка Фрэдэгара]] (''Gesta Dagoberti I regnis Francorum'') і пазнейшая [[Зальцбургская хроніка]] (''Conversio Bagoariorum et Carantanorum''). Хроніка Фрэдэгара лічыцца больш надзейнай, Зальцбургская хроніка змяшчае значную колькасць паўлегендарных звестак, але, бо звесткі вельмі раннія, таксама лічыцца неабходнай крыніцай пра Самаву дзяржаву.

== Асоба Сама ==
[[Выява:King Samo.jpg|thumb|Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе ([[1019]]—[[1034]])<br />Здымак ва ўльтрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.]]
'''Са́ма''' ([[Славацкая мова|славацк.]] і [[Славенская мова|славенск.]]: ''Samo'', [[Польская мова|польск.]]: ''Samon'', [[Чэшская мова|чэшск.]]: ''Sámo''; кан. [[6 ст.]] — [[658]]) — гандляр з [[Франкская імперыя|Франкскай імперыі]], першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У [[623]] г. заснаваў у [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]] першае вядомае палітычнае ўтварэнне [[Славяне|славян]].

У [[Хроніка Фрэдэгара|Хроніцы Фрэдэгара]] ён завецца «''homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago''» («чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага»). ''Senonago'' верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамента Ён на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а, але ''natione Francos'' магчыма разумець па рознаму — «[[Франкі|франк]] па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».

Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Сама. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар [[Галія|Галіі]] — былой правінцыі [[Рымская імперыя|Рымскай имперыі]], а імя ''Сама'' кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова ''сама'' трэба разглядаць у якасці [[Старажытнаславянская мова|старажытнаславянскага]] [[тытул]]у. У такім разе ''Сама'' значыць ''самаўладзец''. Таксама, у [[Славянскія мовы|славянскіх мовах]] слова ''сама'' мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць ''Сама'' скарачэннем ад ''Самаслаў''. Аднак большасць даследчыкаў аддае перавагу першай гіпотэзе.

== Славяне ў гэты час ==
Славянскія землі на якіх утварылася дзяржава Сама ў кан. [[6 ст.]] нахадзіліся пад уладаю [[Аварскі каганат|Аварскага каганата]]. Вядомыя паўстанні славянаў супраць [[авары|авараў]]. У [[603]] г. пасля смерці аварскага кагана [[Баян, каган аварскі|Баяна]] ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як 50-гадовай залежнасці.

== Дзейнасць Сама ==
Каля [[620]] г. Сама з гандлёвым караванам адправіўся на ўсход. Дасягнуўшы месца дзе Усходні гандлёвы шлях перасякаўся з [[Бурштынавы шлях|Бурштынавым шляхам]] — Мараўскага поля, сутокі [[Рака Марава|Маравы]] і [[Дунай|Дунаю]], Сама спыніўся лагерам. Планы Сама змяніліся, ён вырашыў накіравацца ў Італію і, каб падарожжа стала выгоднейшым, пачаў купляць у славянаў аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Ламбардыі. Сама ўмацаваў лагер, побач з ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў. Сама не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было патрэбы, карыстаўся паслугамі тлумачоў.

Праз нейкі час да лагера, але на супрацлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі пра які стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасці на купецкі лагер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка і часу на пераправу авары страцілі шмат, таму Сама паспеў дамовіцца з славянамі пра супольную абарону і наступны падзел здабычы. Славянскі атрад быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчары на шляху руху авараў Сама паставіў атрады лучнікаў, таму калі авары вырваліся з лесу і распачалі бой з атрадам Сама, яны ўжо былі моцна пабітыя стрэламі. Калі на іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Сама падзяліў багатую здабычу, а пагалоска пра яго поспех разнеслася па навакольных землях, да Сама пацягнуліся людзі і яго войска пачала расці.

Сама перастаў спяшацца ў Італію, стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі. Месца і справа Сама спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз перамог аварскае войска ў баі, слава пра Сама разнеслася па ўсёй Еўропе. Сама стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя пашыралася, а ваенны поспех не пакідаў. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, пачаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя наводзіла на авараў жах. Пасля паражэнняў авараў ад Сама з-пад іх улады вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.

Кароль [[Аўстразія|Аўстразіі]] Дагаберт I сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцерагаўся іх і хацеў нанесці папераджальны ўдар. Пагатоў знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Сама пасла Сіхарыя, які валодаў славянскай мовай.

Сіхарый прыбыў да Сама і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы хто такі Сама, ён размаўляў і быў апрануты па-франкску. Сама, які ўжо вывучыў славянскую мову і трымаўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. Сама прыняў Сыхарыя, але той паставіўся гаспадара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Сама пагадзіўся са справядлівасцю патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Сама з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразы ў адрас Сама. Гаспадар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што тыя і зрабілі.

Дазнаўшыся пра няўдачу пасольства, Дагаберт каля [[630]] г. сабраў войска і вясною трыма калонамі рушыў на дзяржаву Сама. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды ўзялі перамогу над славянамі. Але на шляху калоны на чале з Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, дзе засеў Сама са сваёй [[дружына]]й. Дагаберт аблажыў крэпасць, але Сама са сваімі людзьмі выйшаў за валы і навязаў франкам бой. Паводле падання бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харч і здабычу. Сама не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Сама настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Сама.

Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых абставінах, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Сама і праз землі якіх славяне праходзілі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян і інш. ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат выйграў, славяне па-ранейшаму праходзілі ў яго зямлі і рабавалі іх.

Дагаберт не мог зладзіць са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Сама. Радульф здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але хутка Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным уладаром свайго герцагства і яму сталі патрэбныя саюзнікі, славяне ж былі ці не лепшым саюзнікам супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.

== Спадчына ==
У апошнія гады жыцця Сама не вёў буйных войнаў, ворагі баяліся яго войска і вайсковага шчасця. Памёр Сама ў [[658]] г., вартага пераемніка ў яго не было і дзяржава распалася. У Сама было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Паводле паданняў, нашчадкамі Сама з'яўляюцца [[Дынастыя Майміравічаў|Майміравічы]] — гаспадары [[Вялікамараўская дзяржава|Вялікамараўскай дзяржавы]] і [[Дынастыя Пржэмыславічаў|Пржэмыславічы]] — гаспадары [[Чэхія|Чэшскай дзяржавы]]. Пацверджанняў гэтаму няма, але гледзячы на шматлікасць сыноў і дачок падобнае можна дапусціць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля распаду Дзяржавы Сама.

== Літаратура ==
* Грацианский Н. П. Славянское царство Само (К критике известий «Хроники Фредегара») // ИЖ. 1943. № 5-6.
* Пичета В. Н. П. Грацианский и его труды по истории славянских народов // Вопросы истории. 1946. № 7. С. 96—99;
* Mikkola J.J. Samo und sein Reich // ASPh. 1928, Bd. 42.
* Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.
* The fourth book of the Chronicle of Fredegar. Greenwood Press, 1981. ''Глядзіце'': [http://www.vostlit.info/Texts/rus4/Fredegar/frametext.htm аматарскі рускі пераклад] — Эл.рэсурс vostlit.info; [http://students.gf.nsu.ru/medieval/latin/chron-f.html урывак з хронікі на арыгінальнай лаціне] пра стасункі франкаў з вендамі.

{{Normdaten
|PND=13810025X
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

{{DEFAULTSORT:Сама}}

{{Commonscat|Samo}}
[[Катэгорыя:Дзяржава Сама]]

[[be-x-old:Дзяржава Сама]]
[[bg:Държава на Само]]
[[cs:Sámova říše]]
[[de:Samo#Das Reich des Samo]]
[[dsb:Wjerchojstwo Sama]]
[[en:Samo#Extent of his empire]]
[[hsb:Wjerchowstwo Sama]]
[[pl:Państwo Samona]]
[[ru:Государство Само]]
[[sk:Samova ríša]]
[[sl:Samova plemenska zveza]]
[[uk:Само (держава)]]

Версія ад 23:28, 13 лістапада 2012

Перасылае да