Павукі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат дадаў: rue:Павукы |
|||
Радок 158: | Радок 158: | ||
[[ro:Păianjen]] |
[[ro:Păianjen]] |
||
[[ru:Пауки]] |
[[ru:Пауки]] |
||
[[rue:Павукы]] |
|||
[[scn:Araneae]] |
[[scn:Araneae]] |
||
[[se:Heavdni]] |
[[se:Heavdni]] |
Версія ад 23:27, 18 снежня 2012
Павукі | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Павук-бакаход. Xysticus | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Клас: | Павукападобныя | |||||||
Атрад: | Павукі | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Araneae Clerck, 1757 | ||||||||
|
Павукі (Araneae, Aranei) - атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.
Вядомы з дэвону (каля 400 млн. г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членісгабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды, і вышэйшая аранеаморфныя, або двухлёгачныя.
Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10-3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, крутапрадаў, павукоў-бакаходаў, павукоў-скакуноў, павукоў-цянётнікаў, трубкавых і інш.
Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.
Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.
Гл. таксама
- Павукі-птушкаеды
- Вялікі сплаўны павук
- Павукі-скакуны
- Тэрафоза Блонда
- Eresus cinnaberinus
- Misumena vatia
- Каракурт
- Крыжавікі
- Птушкаеды
- Тарантулы
Літаратура
- Петрыкаў А. Павукі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA