Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Як чытаць таксанамічную інфармацыю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Картка таксону змяшчае кароткія звесткі пра навуковую класіфікацыію арганізма або групы арганізмаў. На малюнку паказаны прыклад карткі таксону з артыкула пра вольху шэрую. Яна складаецца з наступных частак:

1. загаловак;
2. класіфікацыя таксону;
3. навуковая назва таксону;
4. дадатковыя спасылкі.

Загаловачная частка змяшчае назву карткі, якая ўяўляе сабой беларускую назву арганізма ці сістэматычнай групы і звычайна супадае з назвай артыкула. Назвы таксонаў, усе прадстаўнікі якіх лічацца вымерлымі, пазначаюцца значком «». Пад загалоўкам размяшчаецца малюнак, на якім паказаны тыповы прадстаўнік гэтай групы арганізмаў.

Класіфікацыя таксону

[правіць зыходнік]

У гэтым раздзеле прыводзіцца навуковая класіфікацыя разглядаемай групы арганізмаў.

У левым баку пералічваюцца таксанамічныя ўзроўні, назвы якіх прыводзяцца ў правым баку. Звычайна прыводзяцца толькі асноўныя ўзроўні, але пры неабходнасці могуць быць паказаныя і прамежкавыя. Назва таксону, які разглядаецца ў артыкуле выдзяляецца тлустым шрыфтам.

Навуковая назва

[правіць зыходнік]

У гэтым раздзеле прыводзіцца навуковая назва таксону. Назва віду складаецца з двух словаў (назва роду і відавы эпітэт), назвы больш высокіх таксонаў — звычайна з аднаго. За назвай можа прыводзіцца аўтар, які першым яе ўжыў (апублікаваў). Імёны найбольш вядомых аўтараў пішуцца ў скарочаным выглядзе (напрыклад, L. — Карл Ліней).

Дадатковыя спасылкі

[правіць зыходнік]

Тут знаходзяцца спасылкі на старонку таксона на Віківідах, старонку з выявамі на Вікісховішчы, спасылкі на апісанні таксона на старонках Аб'яднанай таксанамічнай інфармацыйнай службы і Нацыянальнага цэнтра біятэхналагічнай інфармацыі ЗША. Гэты раздзел можа адсутнічаць, або прысутнічаць часткова.