Каракурт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каракурт
Latrodectus tredecimguttatus female.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Latrodectus tredecimguttatus Rossi, 1790

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   859148
NCBI   6925
EOL   1187528

Каракурт[1] (ад цюрк. «кара» — чорны і «курт» — чарвяк; Latrodectus tredecimguttatus) — від павукоў з роду тэрыдыід.

Каракурт мае сярэднюю велічыню: самка 10-20 мм, самец 4-7 мм. Цела чорнае, у самца і самкі на брушку чырвоныя плямы, часам з белым аблямаваныя вакол кожнай плямы. Цалкам палаваспелыя асобіны часам набываюць чорны колер без плям, з характэрным бляскам (за кошт скрыжаванняў унутры роду Latrodectus).

На жывёл і чалавека не нападае, калі яго не турбуюць. Укусы самкі могуць быць смяротнымі для чалавека і такіх жывёл, як вярблюд або конь (яд па сіле саступае толькі яду чорнай удавы, але мае больш працяглы эфект). Самец ж, маючы нашмат меншыя памеры, небяспекі для чалавека не ўяўляе, бо не можа пракусіць даволі тоўстую скуру чалавека. Не ўяўляе ён небяспекі і для жывёл у такой ступені, як самка. Колькасць укусаў каракуртам людзей і жывёл павышаецца як раз у перыяды міграцый самак у чэрвені і ліпені.


Зноскі

  1. Напісанне Каракурт ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.48