Трусы (жывёлы): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: gn:Apere'arusu
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 88 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q9394 (translate me)
Радок 74: Радок 74:
[[Катэгорыя:Зайцападобныя]]
[[Катэгорыя:Зайцападобныя]]
{{Link FA|ms}}
{{Link FA|ms}}

[[ar:أرنب]]
[[be-x-old:Трусы]]
[[bjn:Kalinci]]
[[bn:খরগোশ]]
[[bs:Kunić]]
[[ca:Conill]]
[[ce:Пхьагал]]
[[chy:Vohkoohe]]
[[ckb:کەروێشک]]
[[cs:Králík]]
[[csb:Trus]]
[[cy:Cwningen]]
[[de:Kaninchen]]
[[el:Κουνέλι]]
[[eml:Cunèṅ]]
[[en:Rabbit]]
[[eo:Kuniklo]]
[[et:Küülik]]
[[fa:خرگوش]]
[[fo:Kanin]]
[[fr:Lapin]]
[[frp:Counél]]
[[fy:Knyn (húsdier)]]
[[ga:Coinín]]
[[gd:Coineanach]]
[[gn:Apere'arusu]]
[[hak:Thu-é]]
[[haw:Lāpaki]]
[[he:ארנב]]
[[hi:खरगोश]]
[[hr:Kunić]]
[[ht:Lapen]]
[[hy:Ճագար]]
[[ia:Conilio]]
[[id:Kelinci]]
[[io:Kuniklo]]
[[is:Kanínur]]
[[it:Coniglio]]
[[iu:ᐅᑲᓕᐊᑦᓯᐊᖅ]]
[[ja:ウサギ]]
[[jbo:ractu]]
[[jv:Kelinci]]
[[ka:ბოცვერი]]
[[kn:ಮೊಲ]]
[[la:Cuniculus]]
[[lmo:Cunìch]]
[[lt:Triušiai]]
[[lv:Truši]]
[[ml:മുയൽ]]
[[mr:ससा]]
[[ms:Arnab]]
[[mt:Fenek]]
[[my:ယုန်]]
[[nah:Tōchtli]]
[[nds-nl:Kniende (dier)]]
[[ne:खरायो]]
[[nl:Konijn (dier)]]
[[nso:Mmutla]]
[[nv:Gah]]
[[or:ଠେକୁଆ]]
[[pa:ਖਰਗੋਸ਼]]
[[pcd:Lapin]]
[[pl:Królik]]
[[pt:Coelho]]
[[qu:Kunu]]
[[ro:Iepure]]
[[ru:Кролики]]
[[sa:शशः]]
[[scn:Cunigghiu]]
[[sco:Kinnen]]
[[si:හාවා]]
[[simple:Rabbit]]
[[sn:Tsuro]]
[[sr:Кунић]]
[[su:Kelenci]]
[[sv:Kaniner]]
[[ta:முயல்]]
[[te:కుందేలు]]
[[tl:Kuneho]]
[[tr:Ada tavşanı]]
[[uk:Кролі]]
[[ur:خرگوش]]
[[vec:Conéjo]]
[[vi:Thỏ]]
[[vls:Keun]]
[[wa:Robete]]
[[zh:兔]]
[[zh-yue:兔]]

Версія ад 02:12, 9 сакавіка 2013

Група жывёл
Назва
Трусы
Статус назвы
не вызначаны
Бацькоўскі таксон
Сямейства Зайцы
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы

Трусы (Leporidae) — сямейства млекакормячых жывёл, што адносіцца да атрада зайцападобных.

Біялагічныя асаблівасці

Трус — раслінаедны, ён грызе корм таму зубы ў яго, асабліва разцы, маюць спецыфічную будову, а разцы і карэнныя зубы растуць на працягу ўсяп жыцця. Пярэдняя частка разцоў пакрыта трывалым слоем эмалі, пры паядані корму яны пастаянна долатападобна за вострываюцца. Іклаў у труса няма. Стрававальны апарат добра развіты. Маючы аб'ёмісты аднакамерны страўнік трус бесперапынна выдзяляе страўнікавы сок, які вызначаецца павышанай кіслотнасцю і вялікай ператраўнай сілай. Нармальная тэмпература цела ў трусоў 38,5-39,5 °C. У зімовы перыяд яна можа паніжацца да 37,5 °C, а летам павышаецца да 40,5-41 °C. Пульс 120—160 удараў за мінуту. Нармальная колькасць дыхальных рухаў 50-60 за мінуту. Агульная колькасць крыві прыкладна 4,5-6,7 % ад масы цела.

Трусы — пладавітыя і скараспелыя жывёлы. У здаровай трускі за год можа быць 5-6 атрусенняў, ад яе можна атрымаць больш за 30 трусянят. Жывуць трусы 6-8 гадоў.

Трусы па класіфікацыі не з'яўляюцца грызунамі, заалагічна большасць з іх належыць да роду еўрапейскага труса (Oryctolagus), і разам з родам зайцаў (Lepus) яны ўтвараюць атрад зайцападобных (Lagomorpha). Заяц і трус — гэта не адное і тое ж, яны прадстаўнікі розных жывёльных родаў і таму не могуць скрыжоўвацца адзін з другім. Нават трусіны завод з назвай «заячы трус» — гэта не скрыжаванне, а звычайны трус, які сваім імем удзячны выключна мэце разводчыка — вывесці труса, целаскладам як мага больш падобнага да зайца.

Трусы і зайцы адрозніваюцца адзін ад другога па шматлікіх прыкметах:

  • У дзікіх трусаў шчыльны, мускулісты целасклад, важаць яны ад 1 да 2 кг. Зайцы, наадварот, тонкія, з даўгімі лапамі, чорнымі вяршынкамі вушэй, з вагай да 6 кг.
  • Трусы маюць 44 храмасомы, зайцы — 48 храмасом.
  • Трускі нараджаюць праз 31 дзень 4-6 трусянят, яны не маюць поўсці, сляпыя ды глухія і толькі праз 10 дзён расплюшчваюць вочы. Зайцы нараджаюць праз 42 дня 1-4 зайчаняты, якія адразу могуць бачыць і чуць, у іх ёсць футра.
  • Паміж трусам ды зайцам ёсць істотныя адрозненні і ў іх паводзінах.

Свойскі трус

Гістарычная даведка

Усе свойскія трусы: ад карлікавага да нямецкага волата — паходзяць ад еўрапейскага дзікага труса, які распаўсюджаны зараз амаль па ўсёй зямлі, бо пасяляўся людзмі паўсюль. Свойскіх трусаў утрымоўваюць з прыкладна III ст. да Раства Хрыстова: рымляне трымалі дзікіх трусаў у вялікіх вальерах і спажывалі яго мяса. З прасоўваннем цывілізацыі свойскі трус распаўсюджваўся далей. Карыснай пры гэтым была здольнасць жывёлы прыстасоўвацца нават да самых дрэнных умоваў жыцця. Важны ўнёсак у развіццё трусагадоўлі зрабірі кляштары. Першая спроба адбылася паміж VI ды X ст. у французскіх кляштарах. Ужо ў XVI ст. чалавек пачаў выводзіць розныя пароды свойскага труса, аднак пляновая гадоўля наўрад ці адбывалася да пачатку індустрыялізацыі. Трусы папросту бегалі па панадворку шматлікіх сялянскіх сядзіб. У новых сялібах, якія будаваліся ў межах індустрыялізацыі, больш не мелася ў наяўнасці месца, якое было б неабходна для датуль звыклай агароджы. Можна было лепш выкарыстоўваць памер зямельных надзелаў, ставячы краткі практычна адна на адну. З гэтага пазней развілася сённяшняя форма стайні. З XIX ст. трус утрымоўваецца як хатняя жывёла.

Пароды трусаў

Спачатку трусы ўтрымоўваліся пераважна як крыніцы мяса ды футра і такім чынам ўзніклі першыя вялікія расы: мясная ды футравая. Пазней выгадавалі шматлікія пароды хатніх трусаў, рознага памеру, з вельмі рознай структурай футра, афарбоўкай і выглядам. Трусы розных парод адрозніваюцца афарбоўкай шкуркі, асаблівасцю будовы валасянога покрыва, велічынёй і складам цела. Усе пароды па даўжыні валасянога покрыва падзяляюцца на кароткашэрсных, нармальнашэрсных і даўгашэрсных, паводле памераў цела — на буйных, сярэдніх і дробных; паводле характару прадукцыі, што атрымліваюць ад іх, — на мяса-шкуркавыя, мясныя і пуховыя.

Па фенатыпу адрозніваюць:

  • сярод дробных трусаў (дэкаратыўныя, ад 1 да 3 кг): польскі трус, каляровы карлік ды гермялін, карлікавы баран і інш. Панятак «карлікавы трус» звычайна ўжываюць для ўсіх трусаў, якія важаць менш за 2 кг.
  • сярод заводаў сярэдняй велічыні (каля 3-5 кг вагі): аляска, чырвоныя ды белыя новозеландцы, мейсанскія бараны ды інш.
  • сярод вялікіх рас (прыкладна 5 — 8,5 кг вагі цела): нямецкі волат, шэры ды белы волат, матылёвы волат ды інш.

Па афарбоўцы трус можа быць: агуці, белаасценны, пярэсты ды хатот, галандзец, чырвоны, японскі і інш. Афарбоўка вызначаецца генетыкай труса.

Па вушах дэкаратыўных трусаў прынята падзяляць на 2 наступныя групы: пароды са стаялымі вушамі ды аблавухія пароды. Апошнія, так званыя трусы-бараны, з'явіліся не вельмі даўно.

Па тыпу футра вылучаюць:

  • кароткапоўсцевых трусаў: звычайны, рэкс;
  • трусаў з даўгой поўсцю: львінагаловы карлік, лісі трус, ангорскі леў, тэдзі. Даўжыня поўсці ангорскіх трусаў 5-7 см, прычым па баках яна даўжэйшая, чым на спіне. У трусаў-львоў мыска з грывай, але грыва можа выглядаць па-рознаму: у некаторых доўгая поўсць прысутнічае толькі па боку мыскі ды на грудзях, у іншых — пакрывае ўсю галаву.

Рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэгіянальныя выставы з экспертнай ацэнкай жывёл.

Прадукты трусагадоўлі

Мяса трусоў мае нізкую каларыйнасць, але ў ім ёсць паўнацэнны бялок пры нязначнай колькасці халестэрыну, яно асабліва карыснае дзецям, пажылым людзям, а таксама тым, у каго хворыя страўнік, печань, сардэчна-сасудзістая сістэма. Шкуркі трусоў выкарыстоўваюць у футравай прамысловасці. Са скуры шыюць абутак і скурана-галантарэйныя вырабы. Трусіны пух ідзе на выраб асабліва каштоўных сартоў фетру, велюру і трыкатажу.

Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі

Шаблон:Link FA