Агуці, гарбатыя зайцы (Dasyprocta) — род млекакормячых атрада грызуноў.
Адрозніваецца 20 відаў. Жывуць каля рэк у трапічных лясах і сухіх саваннах Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, вострава Трынідад і Малых Антыльскіх астравоў на вышыні да 2000 м.
Даўжыня цела 41—62 см, хваста 1—3,5 см, маса 1,3—4 кг. Афарбоўка ад ярка-залацістай да цёмна-шэрай. На доўгіх задніх нагах 3 пальцы.
Добра плаваюць. Кормяцца лісцем, пладамі, арэхамі.
Шкодзяць плантацыі цукровага трыснягу. Аб'ект палявання.
- Агуці // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.