Трусы (жывёлы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Група жывёл
Sylvilagus audubonii.jpg
Sylvilagus audubonii
Назва

Трусы

Статус назвы

не вызначаны

Бацькоўскі таксон

Сямейства Зайцы

Прадстаўнікі
Выявы на Вікісховішчы Выявы на Вікісховішчы

Тру́сы — агульная назва некалькіх родаў млекакормячых з сямейства Зайцавых (у тым ліку і свойскіх трусаў). Трусы адрозніваюцца ад зайцоў тым, што іх дзіцяняты звычайна нараджаюцца сляпымі і голымі і вырошчваецца ў норах. Жыве трус у сярэднім каля 10 гадоў.

Біялагічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Трус — раслінаедны, ён грызе корм таму зубы ў яго, асабліва разцы, маюць спецыфічную будову, а разцы і карэнныя зубы растуць на працягу ўсяп жыцця. Пярэдняя частка разцоў пакрыта трывалым слоем эмалі, пры паядані корму яны пастаянна долатападобна за вострываюцца. Іклаў у труса няма. Стрававальны апарат добра развіты. Маючы аб'ёмісты аднакамерны страўнік трус бесперапынна выдзяляе страўнікавы сок, які вызначаецца павышанай кіслотнасцю і вялікай ператраўнай сілай. Нармальная тэмпература цела ў трусоў 38,5-39,5 °C. У зімовы перыяд яна можа паніжацца да 37,5 °C, а летам павышаецца да 40,5-41 °C. Пульс 120—160 удараў за мінуту. Нармальная колькасць дыхальных рухаў 50-60 за мінуту. Агульная колькасць крыві прыкладна 4,5-6,7 % ад масы цела.

Трусы — пладавітыя і скараспелыя жывёлы. У здаровай трускі за год можа быць 5-6 атрусенняў, ад яе можна атрымаць больш за 30 трусянят. Жывуць трусы 6-8 гадоў.

Трусы па класіфікацыі не з'яўляюцца грызунамі, заалагічна большасць з іх належыць да роду еўрапейскага труса (Oryctolagus), і разам з родам зайцаў (Lepus) яны ўтвараюць атрад зайцападобных (Lagomorpha). Заяц і трус — гэта не адное і тое ж, яны прадстаўнікі розных жывёльных родаў і таму не могуць скрыжоўвацца адзін з другім. Нават трусіны завод з назвай «заячы трус» — гэта не скрыжаванне, а звычайны трус, які сваім імем удзячны выключна мэце разводчыка — вывесці труса, целаскладам як мага больш падобнага да зайца.

Трусы і зайцы адрозніваюцца адзін ад другога па шматлікіх прыкметах:

  • У дзікіх трусаў шчыльны, мускулісты целасклад, важаць яны ад 1 да 2 кг. Зайцы, наадварот, тонкія, з даўгімі лапамі, чорнымі вяршынкамі вушэй, з вагай да 6 кг.
  • Трусы маюць 44 храмасомы, зайцы — 48 храмасом.
  • Трускі нараджаюць праз 31 дзень 4-6 трусянят, яны не маюць поўсці, сляпыя ды глухія і толькі праз 10 дзён расплюшчваюць вочы. Зайцы нараджаюць праз 42 дня 1-4 зайчаняты, якія адразу могуць бачыць і чуць, у іх ёсць футра.
  • Паміж трусам ды зайцам ёсць істотныя адрозненні і ў іх паводзінах.

Свойскі трус[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Усе свойскія трусы: ад карлікавага да нямецкага волата — паходзяць ад еўрапейскага дзікага труса, які распаўсюджаны зараз амаль па ўсёй зямлі, бо пасяляўся людзьмі паўсюль. Свойскіх трусаў утрымоўваюць з прыкладна III ст. да Раства Хрыстова: рымляне трымалі дзікіх трусаў у вялікіх вальерах і спажывалі яго мяса. З прасоўваннем цывілізацыі свойскі трус распаўсюджваўся далей. Карыснай пры гэтым была здольнасць жывёлы прыстасоўвацца нават да самых дрэнных умоў жыцця. Важны ўнёсак у развіццё трусагадоўлі зрабірі кляштары. Першая спроба адбылася паміж VI і X ст. у французскіх кляштарах. Ужо ў XVI ст. чалавек пачаў выводзіць розныя пароды свойскага труса, аднак плановая гадоўля наўрад ці адбывалася да пачатку індустрыялізацыі. Трусы папросту бегалі па панадворку шматлікіх сялянскіх сядзіб. У новых сялібах, якія будаваліся ў межах індустрыялізацыі, больш не мелася ў наяўнасці месца, якое было б неабходна для датуль звыклай агароджы. Можна было лепш выкарыстоўваць памер зямельных надзелаў, ставячы краткі практычна адна на адну. З гэтага пазней развілася сённяшняя форма стайні. З XIX ст. трус утрымоўваецца як хатняя жывёла.

Пароды трусаў[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку трусы ўтрымоўваліся пераважна як крыніцы мяса і футра і такім чынам узніклі першыя вялікія расы: мясная і футравая. Пазней выгадавалі шматлікія пароды хатніх трусаў, рознага памеру, з вельмі рознай структурай футра, афарбоўкай і выглядам. Трусы розных парод адрозніваюцца афарбоўкай шкуркі, асаблівасцю будовы валасянога покрыва, велічынёй і складам цела. Усе пароды па даўжыні валасянога покрыва падзяляюцца на кароткашэрсных, нармальнашэрсных і даўгашэрсных, паводле памераў цела — на буйных, сярэдніх і дробных; паводле характару прадукцыі, што атрымліваюць ад іх, — на мяса-шкуркавыя, мясныя і пуховыя.

Па фенатыпу адрозніваюць:

  • сярод дробных трусаў (дэкаратыўныя, ад 1 да 3 кг): польскі трус, каляровы карлік і гермялін, карлікавы баран і інш. Паняцце «карлікавы трус» звычайна ўжываюць для ўсіх трусаў, якія важаць менш за 2 кг.
  • сярод заводаў сярэдняй велічыні (каля 3-5 кг вагі): аляска, чырвоныя і белыя новозеландцы, мейсанскія бараны і інш.
  • сярод вялікіх рас (прыкладна 5 — 8,5 кг вагі цела): нямецкі волат, шэры і белы волат, матылёвы волат і інш.

Па афарбоўцы трус можа быць: агуці, белаасценны, пярэсты і хатот, галандзец, чырвоны, японскі і інш. Афарбоўка вызначаецца генетыкай труса.

Па вушах дэкаратыўных трусаў прынята падзяляць на 2 наступныя групы: пароды са стаялымі вушамі і аблавухія пароды. Апошнія, так званыя трусы-бараны, з'явіліся не вельмі даўно.

Па тыпу футра вылучаюць:

  • кароткапоўсцевых трусаў: звычайны, рэкс;
  • трусаў з даўгой поўсцю: львінагаловы карлік, лісі трус, ангорскі леў, тэдзі. Даўжыня поўсці ангорскіх трусаў 5-7 см, прычым па баках яна даўжэйшая, чым на спіне. У трусаў-львоў мыска з грывай, але грыва можа выглядаць па-рознаму: у некаторых доўгая поўсць прысутнічае толькі па боку мыскі і на грудзях, у іншых — пакрывае ўсю галаву.

Рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэгіянальныя выстаўкі з экспертнай ацэнкай жывёл.

Прадукты трусагадоўлі[правіць | правіць зыходнік]

Мяса трусоў мае нізкую каларыйнасць, але ў ім ёсць паўнацэнны бялок пры нязначнай колькасці халестэрыну, яно асабліва карыснае дзецям, пажылым людзям, а таксама тым, у каго хворыя страўнік, печань, сардэчна-сасудзістая сістэма. Шкуркі трусоў выкарыстоўваюць у футравай прамысловасці. Са скуры шыюць абутак і скурана-галантарэйныя вырабы. Трусіны пух ідзе на выраб асабліва каштоўных сартоў фетру, велюру і трыкатажу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Трусы ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • Братка Трус («Казкі дзядзькі Рымуса» Джоэля Чандлера Харыса, першае выданне — у 1881 г.)
  • Багз Бані (шэраг коміксаў мультфільмаў і мультфільмаў студыі Warner Brothers)
  • Трус Роджэр (герой кніг Гэры К. Вульфа, шэрага мультфільмаў і поўнаметражнага фільма «Хто падставіў труса Роджэра?»)
  • Пітэр Ватны Хвост (герой лялечнага мультфільма «Here Comes Peter the Cottontail» студыі «Рэнкін-Бэс», выйшаў у 1971 г.)
  • Трус Освальд (герой шэрага мультфільмаў студыі «Universal Pictures» у 1920-1930-х гадоў, прыдуманы Уолтам Дыснеем і Абам Айверксам)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]