Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сірата0.
др арфаграфія
Радок 7: Радок 7:


== Узнагароды ==
== Узнагароды ==
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і інш. ардэнамі і медалямі.
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і інш. ордэнамі і медалямі.


== Асноўныя публікацыі ==
== Асноўныя публікацыі ==

Версія ад 23:03, 26 сакавіка 2013

Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў (13 красавіка 1914, сяло Соф’іна, Раменскі раён, Маскоўская вобласць, Расійская імперыя7 лістапада 1995) — расійскі і беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік УАСГНІЛ (1978, чл.-кар.1966). Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1973).

Біяграфія

Скончыў Пушкінскі сельскагаспадарчы інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950-1955 гг. дырэктар Паўднёва-ўсходняга інстытута жывёлагадоўлі ў Саратаве. З 1958 г. загадчык лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1964 па 1977 гг. рэктар БСГА. З 1977 г. дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква).

Аўтар прац па пытаннях мінеральнага, бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэтычных асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і інш. ордэнамі і медалямі.

Асноўныя публікацыі

  • Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. – Мн., 1960.
  • Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. – М.: Л., 1963 (у сааўт.).
  • Справочник по кормовым добавкам. – Мн., 1975 (у сааўт.).
  • Производство и использование премиксов. – Л., 1980 (у сааўт.).

Літаратура

  • Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мн., 2002. – Т.15. – С. 86-87.