Ана фон Зангерсгаўзен: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: ]]) - → ]]) — , мэтай → метай, метай → мэтай, Палестын → Палесцін using AWB
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 16: Радок 16:
}}
}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Normdaten
|PND=135803179
|LCCN=
|VIAF=80259515
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}


{{DEFAULTSORT:Зангерсхаўзен Ано фон}}
{{DEFAULTSORT:Зангерсхаўзен Ано фон}}

Версія ад 08:57, 1 лістапада 2013

Ано фон Зангерсхаўзен (ням.: Anno von Sangershausen, ? — 1273) — вялікі магістр Тэтонскага ордэна ў 1256 — 1273.

Род Ано паходзіў з Цюрынгіі. Назва яго прозвішча паходзіць ад назвы горада Зангерсхаўзен. У 1254 выбраны ландмейстэрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. Браў удзел у пабудове замка Мемельбург (Клайпеда). У 1256 ваяваў з літоўцамі і хрысціў Жмудзь. Летам гэтага ж года, у Рыме, выбраны вялікім магістрам ордэна, замест Астэрна.

Падчас яго кіравання ў 1260 у Прусіі і некаторых землях Лівоніі, выбухла народнае паўстанне. Карыстаючася нестабільнасцю Аляксандр Неўскі захапіў Тарту.

Ано фон Зангерсхаўзен адразу арганізаваў дыпламатычнае падарожжа па краінах Еўропы, з мэтай ратавання ад гібелі Тэўтонскага ордэна. Падчас падарожжа здолеў завербаваць рыцараў з Цюрынгіі, Саксоніі, Чэхіі і Аўстрыі, таксама заручыўся падтрымкай рымскага папы і еўрапейскага духавенства.

У 1266 адправіўся з Прусіі ў Палесціну. У гэтым жа годзе войска мамлюкоў асадзіла сталіцу ордэна замак Манфор, але так і не здолела яго захапіць. У 1271 мамлюкі пад камандваннем Бейбарсу захапілі замак. Нягледзячы на гэта, тэўтонцам атрымалася выратаваць свой архіў і скарбы. Сталіца ордэна зноў была перамешчана ў Акру. Вялікі магістр заставаўся тут да 1272. Затым ён вярнуўся ў Германію, каб працягнуць вярбоўку добраахвотнікаў з Цюрынгіі і Мейсена. Аднак у 1273 магістр раптоўна памёр.

Шаблон:ПА