Ана фон Зангерсгаўзен
| Ана фон Зангерсгаўзен | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Anno von Sangershausen | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Попо фон Астэрна | ||||||
| Пераемнік | Хартман фон Гельдрунген | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | невядома | ||||||
| Смерць | 8 ліпеня 1273 | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
Ана фон Зангерсгаўзен (ням.: Anno von Sangershausen, ? — 1273) — вялікі магістр Тэтонскага ордэна ў 1256—1273.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Род Ана паходзіў з Цюрынгіі. Назва яго прозвішча паходзіць ад назвы горада Зангерсгаўзен. У 1254 выбраны ландмейстэрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. Браў удзел у пабудове замка Мемельбург (Клайпеда). У 1256 ваяваў з літоўцамі і хрысціў Жмудзь. Летам гэтага ж года, у Рыме, выбраны вялікім магістрам ордэна, замест Астэрна.
Падчас яго кіравання ў 1260 у Прусіі і некаторых землях Лівоніі, выбухла народнае паўстанне. Карыстаючася нестабільнасцю Аляксандр Неўскі захапіў Тарту.
Ана фон Зангерсгаўзен адразу арганізаваў дыпламатычнае падарожжа па краінах Еўропы, з мэтай ратавання ад гібелі Тэўтонскага ордэна. Падчас падарожжа здолеў завербаваць рыцараў з Цюрынгіі, Саксоніі, Чэхіі і Аўстрыі, таксама заручыўся падтрымкай рымскага папы і еўрапейскага духавенства.
У 1266 адправіўся з Прусіі ў Палесціну. У гэтым жа годзе войска мамлюкоў асадзіла сталіцу ордэна замак Манфор, але так і не здолела яго захапіць. У 1271 мамлюкі пад камандваннем Бейбарсу захапілі замак. Нягледзячы на гэта, тэўтонцам атрымалася выратаваць свой архіў і скарбы. Сталіца ордэна зноў была перамешчана ў Акру. Вялікі магістр заставаўся тут да 1272. Затым ён вярнуўся ў Германію, каб працягнуць вярбоўку добраахвотнікаў з Цюрынгіі і Мейсена. Аднак у 1273 магістр раптоўна памёр.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.