Іван Буніч Вучыч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 10:07, 14 студзеня 2014

Іван Буніч Вучыч (харв.: Ivan Bunić Vučić; 1592, Дуброўнік — 1638, Дуброўнік) — харвацкі барочны паэт. Нарадзіўся і выхоўваўся ў Дуброўніку, працаваў адвакатам, суддзёй, дыпламатам. Пяць разоў абіраўся князем Дуброўніцай рэспублікі.

Аўтар рэлігійнай паэмы «Mandaljena pokornica», апублікаванай у Італіі ў 1630 годзе. Таксама напісаў зборнік паэтычных твораў «Plandovanja», у які ўвайшлі мілосныя, духоўныя вершы і інш. Крыніцы творчасці Буніча разнастайныя, у прыватнасці ён абапіраўся на біблейскія, анакрэонтаўскія, петраркаўскія і постпетраркаўскія традыцыі.