Шоўк: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) Новая старонка: ''''Шоўк''' (ад стараж.-сканд. ''silki'') — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання....' |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Khotan-fabrica-seda-d06.jpg|thumb|Коканы тутавага шаўкапрада сабраныя для вырабу шоўку]] |
|||
'''Шоўк''' (ад стараж.-сканд. ''silki'') — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання. |
'''Шоўк''' (ад стараж.-сканд. ''silki'') — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання. |
||
Версія ад 20:51, 2 чэрвеня 2014
Шоўк (ад стараж.-сканд. silki) — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання.
Выдзяляецца спецыяльнымі залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80%) і серыцыну (20—30%), воскаў, тлушчаў, мінеральных рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць шоўк-сырэц для вытворчасці шаўковых тканін.
Вызначаецца тонкасцю, вялікай гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінеральных кіслот, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.
Літаратура
- Шоўк // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.