Шоўк
Jump to navigation
Jump to search
Шоўк (ад стараж.-сканд. silki) Ядваб[1] — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання.
Выдзяляецца спецыяльнымі залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80 %) і серыцыну (20—30 %), воскаў, тлушчаў, мінеральных рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць шоўк-сырэц для вытворчасці шаўковых тканін.
Вызначаецца тонкасцю, вялікай гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінеральных кіслот, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шоўк // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.734
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шоўк