Сагаўнікавыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др JerzyKundrat перайменаваў старонку Сагаўнікі у Сагаўнікавыя па-над перасылкай
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26: Радок 26:
'''Сагаўнікавыя''', сагаўнікі (''Cycadales'') — [[парадак, біялогія|парадак]] голанасенных раслін.

== Пашырэнне ==
Апісана каля 300 сучасных відаў. Сустракаюцца ў трапічных і субтрапічных абласцях.
Апісана каля 300 сучасных [[від]]аў. Сустракаюцца ў трапічных і субтрапічных абласцях.

Сагаўнікі з'яўляюцца рэшткамі некалі шырока распаўсюджанай групы раслін. Выкапнёвыя рэшткі сагаўнікаў (лісты і насенне) сустракаюцца ў адкладаннях раннепермскага перыяду. Па апошніх дадзеных сагаўнікавыя з‘явіліся ў познім карбоне, дасягнулі росквіту ў юрскім і мелавым перыядах і звязаны ў сваім паходжанні з насеннымі папарацямі, якіх яны нагадваюць многімі прыкметамі сваёй знешняй і ўнутранай арганізацыі.

== Апісанне ==
Сучасныя сагаўнікі — дрэвы з калонападобным сцяблом вышынёй да 6-20 м ці клубнепадобным, невысокім, схаваным у зямлі, вельмі нямногія эпіфіты на ствалах дрэў.

Лісты сагаўнікаў сцябловага паходжання, простаперыстыя, як у [[пальмы|пальмаў]], радзей двойчы- і тройчыперыстыя, да 2 м удаўжыню, цвёрдыя, вечназялёныя, у маладым стане слімакападобна загорнутыя, як у [[папараці|папарацей]].
Сцябло мае асяродак з крухмалам, за ім ідзе вузкае кальцо слаба развітай рыхлай драўніны, затым ідзе камбій, слой флаэмы і тоўстая кара. У кары маюцца слізевыя хады са сліззю (падабенства з мараціевымі папарацямі).

Корань сагаўнікаў доўгі, разгалінаваны. Для каранёвай сістэмы характэрным з'яўляецца наяўнасць бакавых паверхневых каранёў, якія растуць уверх. Паблізу паверхні зямлі ці крыху вышэй яны моцна разгаліноўваюцца, утвараюць каралападобныя ці клубне-падобныя скапленні, якія размяшчаюцца каля асновы ствала. У пратадэрме гэтых каранёў былі выяўлены [[сіне-зялёныя водарасці]] (''Nostok punctiforme'', ''Anabaena cycadae'' і інш.), азотфіксавальныя бактэрыі (''Bacterium radicicola'' i ''Azotobacter sp.'') і, нарэшце, гіфы слаба патагенных грыбоў, утвараючых фікаміцэтную эндатрофную мікарызу. Роля гэтых каранёў, верагодна, заключаецца ў забяспячэнні расліны азоцістымі злучэннямі.
Спарангіяфоры сабраны ў стробілы.

== Асаблівасці біялогіі ==
Сагаўнікі — двухдомныя расліны. На верхавіне сцябла мужчынскага экзэмпляра знаходзяцца мікрастробілы даўжынёй ад 1,5-2,0 да 50-70 см. На восі мікрастробілы размешчаны мікраспарангіяфоры, якія адрозніваюцца ад вегетатыўных лістоў па форме (трохвугольнай, шматвугольнай, грыбападобнай і інш.). На ніжнім баку мікраспарангіяфораў фарміруюцца мікрасорусы з 2-4 мікраспарангіяў. У мікраспарангіях развіваецца вялікая колькасць эліпсаідальных дробных спор. Мікраспоры без паветраных мяшкоў. Мікраспора пачынае дзяліцца ўнутры мікраспарангія, фарміруе пад сваёй абалонкай мужчынскі гаметафіт, які складаецца з трох ці чатырох клетак (праталіяльнай, гаўстарыяльнай і стэрыльнай), разносіцца ветрам.

{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

{{Botanics-stub}}

[[Катэгорыя:Голанасенныя]]
[[Катэгорыя:Голанасенныя]]

Версія ад 21:03, 26 верасня 2014

Сагаўнікавыя

Cycas rumphii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cycadales Pers. ex Bercht. & J.Presl, 1820

Сямействы
Арэал

выява

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18016
NCBI  3297
EOL  4237
FW  55349

Сагаўнікавыя, сагаўнікі (Cycadales) — парадак голанасенных раслін.

Пашырэнне

Апісана каля 300 сучасных відаў. Сустракаюцца ў трапічных і субтрапічных абласцях.

Сагаўнікі з'яўляюцца рэшткамі некалі шырока распаўсюджанай групы раслін. Выкапнёвыя рэшткі сагаўнікаў (лісты і насенне) сустракаюцца ў адкладаннях раннепермскага перыяду. Па апошніх дадзеных сагаўнікавыя з‘явіліся ў познім карбоне, дасягнулі росквіту ў юрскім і мелавым перыядах і звязаны ў сваім паходжанні з насеннымі папарацямі, якіх яны нагадваюць многімі прыкметамі сваёй знешняй і ўнутранай арганізацыі.

Апісанне

Сучасныя сагаўнікі — дрэвы з калонападобным сцяблом вышынёй да 6-20 м ці клубнепадобным, невысокім, схаваным у зямлі, вельмі нямногія эпіфіты на ствалах дрэў.

Лісты сагаўнікаў сцябловага паходжання, простаперыстыя, як у пальмаў, радзей двойчы- і тройчыперыстыя, да 2 м удаўжыню, цвёрдыя, вечназялёныя, у маладым стане слімакападобна загорнутыя, як у папарацей. Сцябло мае асяродак з крухмалам, за ім ідзе вузкае кальцо слаба развітай рыхлай драўніны, затым ідзе камбій, слой флаэмы і тоўстая кара. У кары маюцца слізевыя хады са сліззю (падабенства з мараціевымі папарацямі).

Корань сагаўнікаў доўгі, разгалінаваны. Для каранёвай сістэмы характэрным з'яўляецца наяўнасць бакавых паверхневых каранёў, якія растуць уверх. Паблізу паверхні зямлі ці крыху вышэй яны моцна разгаліноўваюцца, утвараюць каралападобныя ці клубне-падобныя скапленні, якія размяшчаюцца каля асновы ствала. У пратадэрме гэтых каранёў былі выяўлены сіне-зялёныя водарасці (Nostok punctiforme, Anabaena cycadae і інш.), азотфіксавальныя бактэрыі (Bacterium radicicola i Azotobacter sp.) і, нарэшце, гіфы слаба патагенных грыбоў, утвараючых фікаміцэтную эндатрофную мікарызу. Роля гэтых каранёў, верагодна, заключаецца ў забяспячэнні расліны азоцістымі злучэннямі. Спарангіяфоры сабраны ў стробілы.

Асаблівасці біялогіі

Сагаўнікі — двухдомныя расліны. На верхавіне сцябла мужчынскага экзэмпляра знаходзяцца мікрастробілы даўжынёй ад 1,5-2,0 да 50-70 см. На восі мікрастробілы размешчаны мікраспарангіяфоры, якія адрозніваюцца ад вегетатыўных лістоў па форме (трохвугольнай, шматвугольнай, грыбападобнай і інш.). На ніжнім баку мікраспарангіяфораў фарміруюцца мікрасорусы з 2-4 мікраспарангіяў. У мікраспарангіях развіваецца вялікая колькасць эліпсаідальных дробных спор. Мікраспоры без паветраных мяшкоў. Мікраспора пачынае дзяліцца ўнутры мікраспарангія, фарміруе пад сваёй абалонкай мужчынскі гаметафіт, які складаецца з трох ці чатырох клетак (праталіяльнай, гаўстарыяльнай і стэрыльнай), разносіцца ветрам.

Зноскі

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6