Малы бугай: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
2 945 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 46 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q26129 (translate me))
Няма тлумачэння праўкі
}}
 
'''Малы бугай''', '''Чаплячапля-лазянік''' або '''ваўчок''' (''Ixobrychus minutus'') — птушка сямейства чаплевых, самая дробная чапля.
 
== Агульныя характарыстыкі ==
Рост малога бугая дасягае ўсяго 36 см. Вага 136—145 г, даўжыня крыла каля 15 см. Малы бугай — адзіны прадстаўнік атрада буслападобных, у якіх самец і самка адрозніваюцца афарбоўкай. Самец малога бугая мае чорны з зялёным адценнем капялюш на галаве, крылы і спіна, галава і шыя крэмава-белыя, чэрава вохрыстае з белаватым аканчаннем пёркаў. Дзюба жоўта-зялёнаватая. Самка са спіны бурая са стракацінкамі, жывот, галава і шыя вохрыстыя. Дзюба ў самкі жоўтая з бурым канцом.
 
== Пашырэнне ==
Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), паўднёва-заходняя частка Азiі, паўднёвае ўзбярэжжа Аўстралii, астравы i паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжы Новай Гвiнеi, Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар, Паўночная Афрыка — толькі лакальна. На Беларусі шырока распаўсюджаны, але даволі рэдкі на гнездаванні від. Насяляе густыя зараснікі над берагамi кантынентальных вадаёмаў паблізу лугоў, а таксама ўчасткi трыснягу з групамi кустоў.
 
Пералёты від, паўднёвыя папуляцыi аселыя. Пералёты адбываюцца ўначы. Месца зiмовак у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, а таксама на поўдні гнездавога арэала.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Кормяцца воднымі насякомымі, дробнай рыбай, земнаводнымі, часам яйкамі і птушанятамі дробных прыбярэжных птушак.
 
Пары, якія гняздуюцца, трымаюцца адасоблена на значнай адлегласці адна ад другой. Гняздо робіць у густых кустах, на паваленых дрэвах, радзей у трыснягу, ажурнае i спружынiстае, з галiнак, укладзеных спiральна да цэнтра (часам скупа выслана лiстамi водных раслiн). Яйкi (5-9) авальныя, амаль з аднолькавымi тупымi канцамi, белыя (часам з блакiтнавата-зялёным адценнем), часта з больш тоўстымі ўчасткамі з вапны; памеры 34 х 26 мм.
 
Дзякуючы скрытнаму спосабу жыцця і здольнасці маскіравацца, бугай рэдка пападаецца на вочы нават тады, калі ён пасяляецца побач з жыллём чалавека, але голасам выдае сваю прысутнасць.
 
== Літаратура ==
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|21|II}}
 

Навігацыя