Вікіпедыя:Праект:Правапіс: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 8: | Радок 8: | ||
* Збор усіх абмеркаванняў, якія вяліся ў Вікіпедыі на тэму правіпісу. Фарміраванне старонак "хуткіх адказаў" на тыповыя памылкі. |
* Збор усіх абмеркаванняў, якія вяліся ў Вікіпедыі на тэму правіпісу. Фарміраванне старонак "хуткіх адказаў" на тыповыя памылкі. |
||
* Збор крыніц па тэме правапісу, вызначэнне іх значнасці. |
* Збор крыніц па тэме правапісу, вызначэнне іх значнасці. |
||
== Правілы праекту == |
|||
* Структура праекта з'яўляецца вольнай — кожны можа дадаць старонку з правілам, спісам крыніц. Тое, ці можна выкарыстоўваць змест гэтай старонкі як аргумент у спрэчных сітуацыях, вырашае супольнасць шляхам галасавання. |
|||
* Праект дапускае ўласныя даследаванні толькі ў стварэнні практычных транскрыпцый (і тыя прымаюцца супольнасцю). Усе старонкі з правіламі павінны падмацоўвацца крыніцамі. |
|||
* Кожная старонка павінна быць аднесена да пэўнага з трох раздзелаў (гл. "Структура праекта"). Пры стварэнні старонкі яе трэба дадаваць у спіс старонак раздзелу, і ў катэгорыю старонак абранага раздзелу. |
|||
* У праекце адсутнічаюць "старонкі пэўных удзельнікаў". Кожны можна ў любы момант змяніць змест любой старонкі, не пытаючыся дазволу. Аднак, калі старонка прынята ў якасці правіла супольнасцю, то непажадана рабіць праўкі, асабліва якія значна змяняюць сэнс тэксту. Уласныя даследдаванні пры дапрацоўцы павінны быць пацверджанымі супольнасцю паўторна. |
|||
== Структура праекта == |
== Структура праекта == |
||
Праект складаецца з трох |
Праект складаецца з трох раздзелаў: |
||
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы|'''Правілы беларускай мовы''']]. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на Правілы 2008, слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання. |
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы|'''Правілы беларускай мовы''']]. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на Правілы 2008, слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання. |
||
** [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы/Крыніцы|Крыніцы]] — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці. |
** [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы/Крыніцы|Крыніцы]] — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці. |
Версія ад 01:28, 8 жніўня 2015
Асноўнымі мэтамі праекта "Правапіс" з'яўляюцца:
- Захаванне абмеркаванняў па тэме правапісу, што мелі месца ў Вікіпедыі
- Кансалідацыя вядомых звестак і крыніц (слоўнікі, правілы, практычныя транскрыпцыі і інш.) і распрацоўка паслядоўнасці ў іх прымяненні
- Спыненне ўласных даследаванняў у галіне правапісу спадароў Чаховіча і Цярэшчанкі і пачатак агульнага арыгінальнага даследавання супольнасці, вынікі якога будуць выконваць ролю рэкамендацый для выпадкаў, не апісаных правіламі.
Першапачатковыя задачы
- Распрацаўка структуры праекта.
- Збор усіх абмеркаванняў, якія вяліся ў Вікіпедыі на тэму правіпісу. Фарміраванне старонак "хуткіх адказаў" на тыповыя памылкі.
- Збор крыніц па тэме правапісу, вызначэнне іх значнасці.
Правілы праекту
- Структура праекта з'яўляецца вольнай — кожны можа дадаць старонку з правілам, спісам крыніц. Тое, ці можна выкарыстоўваць змест гэтай старонкі як аргумент у спрэчных сітуацыях, вырашае супольнасць шляхам галасавання.
- Праект дапускае ўласныя даследаванні толькі ў стварэнні практычных транскрыпцый (і тыя прымаюцца супольнасцю). Усе старонкі з правіламі павінны падмацоўвацца крыніцамі.
- Кожная старонка павінна быць аднесена да пэўнага з трох раздзелаў (гл. "Структура праекта"). Пры стварэнні старонкі яе трэба дадаваць у спіс старонак раздзелу, і ў катэгорыю старонак абранага раздзелу.
- У праекце адсутнічаюць "старонкі пэўных удзельнікаў". Кожны можна ў любы момант змяніць змест любой старонкі, не пытаючыся дазволу. Аднак, калі старонка прынята ў якасці правіла супольнасцю, то непажадана рабіць праўкі, асабліва якія значна змяняюць сэнс тэксту. Уласныя даследдаванні пры дапрацоўцы павінны быць пацверджанымі супольнасцю паўторна.
Структура праекта
Праект складаецца з трох раздзелаў:
- Правілы беларускай мовы. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на Правілы 2008, слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання.
- Крыніцы — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці.
- Беларускія назвы. Гэты раздзел прысвечаны правапісу беларускіх назваў. Па прыкладах разбіраюцца розныя сітуацыі, на якія даюцца правільныя варыянты напісання са спасылкамі на крыніцы. Ствараюцца спісы тыповых памылак з пазначэннем правільнага варыянту. Ствараюцца спісы "русізмаў", "паланізмаў" і інш.
- Для кожнага абмеркавання, якое мела месца, ствараецца старонка, напрыклад Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Беларускія назвы/Нязменнае "я". У старонцы апісваецца правіла, з прыкладамі і спасылкамі на крыніцы. На старонку размоў пераносяцца абмеркаванні, якія вяліся ў Вікіпедыі па гэтай тэме.
- Перадача іншамоўных назваў. Задача раздзела — збор звестак па правілах і прынцыпах перадачы на беларускую мову іншамоўных назваў, у першую чаргу ўласных.
- Аўтарытэтныя крыніцы — спіс аўтарытэтных крыніц у напісанні замежнамоўных слоў. З цягам развіцця плануецца, што кожнае напісанне іншамоўных слоў будзе адпавядаць распрацаваным у преацке прынцыпам.
- Практычная транскрыпцыя:Польшча (і падобныя старонкі) — выкладанне агульных прынцыпаў для перадачы назваў пэўнай краіны, зацверджаны супольнасцю.
- Іменаслоў:Польшча (і падобныя старонкі) — выкладанне канкрэтных уласных назваў (у першую чаргу, імёнаў), якія рэкамендуюцца ў якасці беларускіх адпаведнікаў.
Аўтарытэтныя крыніцы
Матэрыялы праекту павінны абапірацца на аўтарытэтныя крыніцы. Аўтарытэтнасць кожнай крыніцы вызначаецца супольнасцю. Кожная крыніца можа мець адзін з наступных узроўняў аўтарытэтнасці:
- Максімальны. Напісанне згодна з крыніцай ні ў кога не выклакае сумненняў і супраціву. Звычайна, такімі крыніцамі становяцца аўтарытэтныя навуковыя працы па правапісу на дакладную тэматыку; аўтарытэтныя слоўнікі.
- Сярэдні. Такія крыніцы маюць шырокае прымяненне і распаўсюджанне, але іх асноўнай мэтай звычайна з'яўляюцца не спраўджанне правапісу, таму памылкі могуць сустракацца. Напрыклад, БЭ, ЭГБ і іншыя энцыклапедыі; афіцыйныя сайты арганізацый і інш.
- Нізкі. Пераважна аўтарскія праекты, якія не праходзілі сур'ёзнай навуковай рэцэнзіі. Звычайна маюць дарадчую ролю ў спрэчных выпадках.
- Уласная распрацоўка Вікіпедыі. Распрацоўваецца і прымаецца супольнасцю, можа прымяняцца ў выпадках, калі іншых крыніц бракуе.
- Спецыфічны. Мае абмежаванае прымяненне ў канкрэтнай сферы, але ў ёй мае значны аўтарытэт. Можа таксама падзяляцца на максімальны, сярэдні і нізкі ўзроўні.