Вікіпедыя:Праект:Правапіс
Праект «Правапіс» — вікіпраект, прызначаны для збору інфармацыі пра моўныя правілы і стандарты, якіх прынята трымацца ў беларускай Вікіпедыі, і спасылак на адпаведныя абмеркаванні.
Арфаграфія
[правіць зыходнік]Падваенне зычных
[правіць зыходнік]Пры перадачы іншамоўных словаў двайныя зычныя звычайна перадаюцца адной літарай. Аднак: палацца[1]
Націск
[правіць зыходнік]- парты[2] (множны лік ад порт), аднак гл. Вікіпедыя:Тэрміналогія#Некаторыя іншыя пераклады з рускай
- Дапушчальныя варыянты староста і стараста, у вікіпедыі для вялікалітоўскіх ураднікаў прынята ўжываць варыянт «староста»[3]
- баевікі[4] (множны лік ад баявік)
- роды[5] (множны лік ад род)
- станковы[6] (жывапіс)
Двухасноўныя словы
[правіць зыходнік]У словах з дзвюма асновамі дадатковы націск (які можа ўплываць на акання і яканне) узнікае, калі другая аснова мае націск не на першым складзе. Калі ж націск у другой частцы, то дадатковы націск, як правіла, не ўзнікае, за шэрагам выключэнняў (напрыклад, польскамоўны[7]).
У прыватнасці, гэтае правіла распаўсюджваецца на такія першыя часткі:
- велік-/вялік-[8] (напрыклад, Велікапольскае ваяводства, Вялікабрытанія)
- броне-/браня-[9] (напрыклад, Катэгорыя:Бранятэхніка, Катэгорыя:Бронеаўтамабілі)
Перадача -й- перад галоснымі
[правіць зыходнік]Паводле Правілаў 2008 года для большасці словаў -й- не захоўваецца на пісьме і спалучаецца з наступнай галоснай[10][11].
Вялікая і малая літары
[правіць зыходнік]Вялікая літара пішацца і поўных назвах пасад, дзяржаў і падобнага ў афіцыйным ужыванні[12]. У іншых выпадках, калі слова ў назве неўласнае, яно пішацца з малой літары[13][14][15][16][17][18][19][20].
Правапіс у нескладовага
[правіць зыходнік]«У» не скарачаецца ў канцы запазычаных слоў на -ум, -ус[21].
Уласныя назвы
[правіць зыходнік]Напісанне ўласных назваў, якія афіцыйныя і даюцца згодна з афіцыйнымі крыніцамі, даюцца як у крыніцы, нават у выніку неадпаведнасці логікі беларускай мовы[22][23].
Лексіка
[правіць зыходнік]- Словы-сінонімы
Пералік слоў-сінонімаў, дзе абодва літаратурныя і фіксуюцца ў слоўніках (магчыма, з сэнсавымі адценнямі)
- травень, май[24][25]
- брамнік, варатар[26]
- нападнік, нападаючы[27]
- густата, гушчыня[28]
- вайсковы, ваенны, воінскі. Усе словы могуць ужывацца ў розных значэннях[29]. Для канкрэтных падряздзяленняў у вікіпедыі прынята пісаць «воінская часць»[30].
- мучанік, пакутнік. Слова «мучанік» ужываецца для кананізаваных і беатыфікаваных асоб (гл. Катэгорыя:Мучанікі). Слова «пакутнік» можна ўжываць для іншых людзей, якія пакутавалі за веру[31][32].
- верагоднасць, імавернасць. Абодна словы існуюць у беларускай мове, але маюць розныя значэнні: верагоднасць адпавядае рус. достоверность, імавернасць — рус. вероятность[33]. Ужыванне слова «верагоднасць» у значэнні імавернасці (калі няма дакладнасці, што падзея адбудзецца) — памылка.
- домік, дамок (і іншыя словы з гэтымі суфіксамі). Абодва варыянты ўжывальныя, аднак «дамок» больш размоўнае, не адпавядае энцыклапедычнаму стылю для архітэктурных помнікаў, таму ў гэтым сэнсе варта ўжываць «домік»[34].
- сярэднявечча, сярэдневякоўе. Абодва варыянты ўжывальныя, аднак для назваў артыкулаў і катэгорый вырашана ўжываць «сярэдневякоўе», «сярэдневяковы»[35][36][37].
- Непажаданыя словы
Словы-паразіты, якія адсутнічаюць у аўтарытэтных слоўніках і для якіх ёсць уласнабеларускія замены.
Слова | Тлумачэнне | Альтэрнатывы |
---|---|---|
котка | дыялектызм, не адпавядае энцыклапедычнаму стылю[38] | кошка, а лепей кот (калі пра віды) |
напрыканцы | украінізм, не фіксуецца ў афіцыйных слоўніках[39] | У канцы, к канцу, пад канец |
- Некарэктная лексіка
Няправільны варыянт | Тлумачэнне | Правільны варыянт |
---|---|---|
дзесяцічны, дваічны (пра сістэмы злічэння ў матэматыцы) | дзесятковы, двайковы[40] | |
прадуктыўны (не пра граматыку) | лінгвістычны тэрмін[41][42] | прадукцыйны, плённы, пладавіты, эфектыўны, карысны |
(заслужаны) працаўнік | афіцыйная назва ўзнагароды[43] | (заслужаны) работнік |
старэйшы (пра пасады) | «старэйшы» ўжываецца толькі пра ўзрост | старшы[30] |
упрыгожванне (пра прадмет) | толькі ў значэнні дзеяння[44] | упрыгажэнне, аздабленне, аздоба |
частка (пра ваеннае падряздзяленне) | калька з рускай мовы[30] | часць |
- Спрэчная лексіка
Тут падана лексіка, якая абмяркоўвалася раней, але пры пазнейшым спраўджванні аказвалася што лексіка або з’яўляецца нарматыўнай, або прапановы былі недастаткова падмацаваны крыніцамі[45].
Слова | Тлумачэнне | Альтэрнатывы |
---|---|---|
акторка | паланізм[46], які прыжыўся ў беларускай мове і стаў літаратурным. Падаецца нароўні з «актрыса» і «акцёрка». | актрыса, акцёрка |
паэтка | быццам паланізм[46], падаецца як размоўнае[42], аднак ужывальны і пашыраецца ў сучаснай літаратурнай беларускай мове (словаўтварэнне як і ў іншых фемінітываў) | паэтэса |
выбітны | паланізм; ужываецца ў вузкім сэнсе (чалавек, які прабіваецца)[47]. У той жа час слова выбітны не падаецца ў акадэмічных слоўніках, некаторыя аўтары выкарыстоўваюць слова нароўні з «выдатны» | выдатны, славуты, незвычайны, выключны, цудоўны |
гатэль | гасцініца, атэль |
Марфалогія
[правіць зыходнік]Канчатак (-а / -у) у родным склоне назоўнікаў мужчынскага роду
[правіць зыходнік]З -а пішуцца:
З -у пішуцца:
- патрыярхату[51]
Некаторыя словы могуць мець розныя канчаткі ў залежнасці ад сэнсу. Уласныя назвы пры скланенні маюць канчатак -а/-я, нават калі супадаюць з няўласнымі[52].
Канчатак назоўнікаў множнага ліку ў родным склоне
[правіць зыходнік]Дапушчальны як нулявы канчатак, так і канчатак -аў. У назвах артыкулаў і катэгорый прынята ўжываць канчатак -аў: Філіпінаў, Баранавічаў[53].
Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду на -а / -я
[правіць зыходнік]Назоўнікі мужчынскага роду на -а / -я (тата, дзядуля) звычайна скланяюцца як і іншыя назоўнікі мужчынскага роду (у творным склона -ам, а не -ай): татам, дзядулем. Гэта ж адносіцца і да ўласных назваў, прозвішчаў: Баракам Абамам[54].
Суфікс -ір- дзеясловаў
[правіць зыходнік]У беларускай мове дапушчальна як ставіць суфікс у пэўных словах, так і адмаўляцца ад яго. Аднак, суфікс мусіць ужывацца, калі слова без яго будзе мець ужо іншы сэнс.
У беларускай Вікіпедыі для назваў артыкулаў і катэгорый вызначаны наступныя варыянты:
- іміграваць (а не імігрыраваць)[55]
Пунктуацыя
[правіць зыходнік]У лідзе альтэрнатыўная назва, пададзеная пасля злучніка «або», аддзяляецца коскай: «БССР, або Беларусь» (няправільна «БССР або Беларусь»)[56].
Спалучэнне «да н.э.» ужываецца ў беларускай вікіпедыі без прабела паміж «н.» і «э.»[57].
Сінтаксіс
[правіць зыходнік]Ужыванне давальнага або меснага склонаў з прыназоўнікам «па»
[правіць зыходнік]Прыназоўнік «па» можа ўжывацца з давальным або месным склонамі. Ужыванне з месным склонам апошнім часам набывае папулярнасць і лічыцца дапушчальным[58][59][60][61][62]. Аднак, пры адсутнасці крыніц на ўжыванне меснага склону для канкрэтнай назвы варта арыентавацца на напісанне аўтарытэтныя крыніцы з гэтай назвай[63].
Дапасаванне прыназоўнікаў
[правіць зыходнік]Няправільны варыянт | Тлумачэнне | Правільны варыянт |
---|---|---|
Ажаніцца на | калька з рускай мовы (жениться на) | Ажаніцца з[64][65][66] |
У 50 км да захаду ад Мінска | калька з рускай мовы (в 50 км к западу от Минска) | За 50 км на захад ад Мінска[67] |
Правапіс імён і прозвішчаў
[правіць зыходнік]Прозвішчы не перакладаюцца і даюцца так, як у аўтарытэтных крыніцах, або транслітарацыяй; напрыклад, можа быць прозвішча як Мікалаеў, так і Нікалаеў[68]. Аканне ў прозвішчах (у тым ліку ў фіналях -эль, -эр) адбываецца толькі для прозвішчаў славянскага паходжання (будзе Плятэр[69], Ландэр).
Імёны беларусаў, дзе ёсць розныя формы, звычайна ўжываюцца ў больш беларускім варыянце (так звычайна даецца ў БелЭн і іншых аўтарытэтных крыніцах):
- Піліп (Сяргей Піліпавіч Нікалаеў[68])
- Яўген[70]
- Апанас[71]
Для некаторых імён звачайна выкарыстоўваецца адзін варыянт, аднак у назвах артыкулаў можа ўжывацца «народнае» імя, пад якім чалавек атрымаў вядомасць, напрыклад: Дзмітрый — Зміцер[72]
Ужыванне розных варыянтаў імя па бацьку (Васільевіч/Васілевіч, Яўгеньевіч/Яўгенавіч) не мае кансэнсусу[73][74][75][76].
Варыянты напісання імён і прозвішчаў у іншых мовах:
- Чэшскае Ёсеф[77]
- Польскія Юзаф[78][79], Мікалай[80], Павел[81], Анджэй[82][83][84][85][61][86]; Стэфан Баторый[87]
- Нямецкае Ёган, у традыцыйных напісаннях Іаган[77][88][89]
- Італьянскія Джузэпэ[90], Джыролама[91], (Джам)Батыста[92]
- Сербскае Нікола[93]
- Англійскія Уільямс[94], Уотсан[95], Чарлз[96]
- Біблейскае Ісак[97]
- Лацінскае Цэлесцін[98]
Для нерускіх народаў варта аддаваць перавагу нацыянальнаму напісанню імёнаў і прозвішчаў, а не русіфікаванаму: Імантс Зіеданіс[99], Марытэ Мельнікайтэ[100]. Таксама для народаў былога СССР не ўжываюцца імёны па бацьку ў назвах артыкулаў, якія маглі мець месца ў савецкія часы[101].
Практычныя транскрыпцыі
[правіць зыходнік]Практычныя транскрыпцыі — зборы правіл, якія рэгламентуюць перадачу ўласных назваў (як правіла, геаграфічных) з іншай мовы на беларускую. Такія зборы могуць быць як афіцыйна зацверджанымі дакументамі, так і прапановамі канкрэтных вучоных, або нават вікіпедыстаў.
Афіцыйныя транскрыпцыі, зацверджаныя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Ужываюцца для перадачы геаграфічных назваў пэўных краін на беларускую мову.
- Латышска-беларуская практычная транскрыпцыя (гл. шаблон {{ТКП-Латвія}})
- Літоўска-беларуская практычная транскрыпцыя (гл. шаблон {{ТКП-Літва}})
- Польска-беларуская практычная транскрыпцыя (гл. шаблон {{ТКП-Польшча}})
- Украінска-беларуская практычная транскрыпцыя (гл. шаблон {{ТКП-Украіна}})
Згодна з кансэнсусам супольнасці[крыніца?][102], гэтыя дакументы маюць найвышэйшы прыярытэт пры вызначэнні геаграфічных назваў (вышэй за энцыклапедыі і слоўнікі). Пэўныя выключэнні з прынцыпу транслітарацыі магчымыя ў адпаведнасці з гэтымі дакументамі для канкрэтных традыцыйных назваў[103]. Для Украіны такімі лічацца:
- Назвы абласных цэнтраў, вядомыя з савецкіх часоў
- Назвы даўніх паселішчаў, якія ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага[104][105]
Пры адсутнасці акадэмічных крыніц прынцыпы ТКП могуць распаўсюджвацца на імёны і прозвішчы[106] (Пятрас Вайціекунас[107]), аднак пры наяўнасці такіх крыніц (энцыклапедый, даведнікаў) варта аддаваць перавагу ім (Войцех Ярузельскі[108], Ежы Бузек[109], Яраслаў Качыньскі[110])
Транскрыпцыі, распрацаваныя вучонымі або вікіпедыстамі
- Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя (праект вікісупольнасці)
- Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя (Вікторка)
- Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Кітайска-беларуская практычная транскрыпцыя (таксама заўвагі[111])
- Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Партугальска-беларуская практычная транскрыпцыя (таксама заўвагі[112])
- Шведска-беларуская практычная транскрыпцыя
- Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Японска-беларуская практычная транскрыпцыя
Гэтыя транскрыпцыі саступаюць ў аўтарытэтнасці энцыклапедыям і СМІ, арыентавацца на іх варта, калі на назву няма ніякіх іншых беларускамоўных крыніц.
Абмеркаванні для іншых моў
- Казахская[113]
Тэматычныя крыніцы
[правіць зыходнік]Беларускамоўныя крыніцы, прысвечаныя пэўнай тэматыцы, могуць ужываць спецыфічныя словы і напісанні на беларускай мове, і нават наўпрост яўна парушаць Правілы 2008 года. Ужываць такія крыніцы варта з асцярожнасцю.
- У слове (з адной асновай і адсутнасцю інтанацыйна вылучаных частак) можна быць толькі адна літара «о» і пад націскам[114][115].
- Рэлігійныя крыніцы часта даюць свае назвы вялікімі літарамі, але ў большасці выпадкаў гэта не абгрунтавана правіламі мовы[19]
Гл. таксама
[правіць зыходнік]Зноскі
[правіць зыходнік]- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Палацца → Палаца
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#Катэгорыя:Порты → Катэгорыя:Парты
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Староста
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Катэгорыя:Фільмы-баявікі → Катэгорыя:Фільмы-баевікі
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Катэгорыя:Валадарскія рады → Катэгорыя:Валадарскія роды
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2018#СтанкОвы/СтанкАвы
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі і Катэгорыя:Польскамоўныя паэты
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2016#Двухасноўныя словы з "велік-/вялік-"
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Катэгорыя:Бронетэхніка → Катэгорыя:Бранятэхніка
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Майя → Мая
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Нусмір Файіч
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны → Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны і ўсе падкатэгорыі адпаведна
- ↑ Вікіпедыя:Форум/Архіў/2012-май-2013-май#Тытулы
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Расійская імперыя - Расійская Імперыя
- ↑ Размовы:Спіс прэзідэнтаў ЗША
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Летні Амфітэатр -> Летні амфітэатр (Віцебск)
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Усходнія Каталіцкія Цэрквы → Усходнія каталіцкія цэрквы
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Канстанцкі сабор → Канстанцкі Сабор
- ↑ а б Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Вялікія літары ў назвах рэлігійных устаноў
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Карты Таро → Карты таро
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Уладзімір Аляксандравіч Баўм → Уладзімір Аляксандравіч Баум
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#Прыёрбанк → Пріорбанк
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Зялёналужская вуліца (Мінск) → Зеленалужская вуліца (Мінск)
- ↑ Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2013—2017#Травень
- ↑ Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў/2018—2019#Удзельнік:Севастополец
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2018#Брамнік / варатар
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Нападаючы, футбол
- ↑ Вікіпедыя:Форум/Архіў/2012-май-2013-май#Густата — гушчыня
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Воінскія рытуалы → Катэгорыя:Вайсковыя рытуалы
- ↑ а б в Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Войскі / вайсковы / ваенны
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Пра пакутнікаў і мучанікаў у Цэрквах
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Віленскія мучанікі → Віленскія пакутнікі
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#ВЕРАГОДНАСЦЬ і ІМАВЕРНАСЦЬ
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Домік vs Дамок
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2016#Сярэдневякоўе
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Сярэднявечная або Сярэдневяковая
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Сярэднявечча → Катэгорыя:Сярэдневякоўе
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Нарвежская лясная котка → Нарвежскі лясны кот
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Пачвара "напрыканцы"
- ↑ Размовы пра Вікіпедыю:Супольнасць/Архіў/2008-2009#Сістэмы злічэння
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (бел.) / пад. рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 212. — 968 с. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- ↑ а б Тлумачальны слоўнік беларускай мовы
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Заслужаны працаўнік... → Заслужаны работнік...
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Катэгорыя:Упрыгожванні → Катэгорыя:Упрыгажэнні
- ↑ Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Правапіс#Кансэнсус
- ↑ а б Вікіпедыя:Форум/2011-студзень-красавік#Паэтэса, актрыса, сцюардэса, прынцэса
- ↑ Вікіпедыя:Форум/Архіў/2012-май-2013-май#Выдатны / выбітны
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Да слова «гатэль»
- ↑ Вікіпедыя:Заданні для ботаў/Архіў/2010—2018#Катэгорыі "... паводле алфавіта"
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2014#Катэгорыі паводле алфавітА
- ↑ Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2019#Патрыярхат
- ↑ Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2021#"Рубін"
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Катэгорыя:Геаграфія Філіпінаў → Катэгорыя:Геаграфія Філіпін
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2013#Чарговы арфаграфічны лікбез
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на аб’яднанне/2017#Імігрыравалі vs Імігравалі
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2014#Пунктуацыя
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Да н.э. → Да н. э.
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Чэмпіянат свету па футболу 2006
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2014#Па футболе/па футболу
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Пра Месны склон. Да тэмы пра "па снукеру/па снукеры"
- ↑ а б Вікіпедыя:Форум/2015#Анджэй, па футболе і Дубашчыт
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Па снукеры/у
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#451 градус па Фарэнгейту → 451 градус па Фарэнгейце
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2013#Ажаніліся
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2019#Ажаніцца
- ↑ Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2022#Ажаніцца на?
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2018#Заліўка НП Казахстана
- ↑ а б Вікіпедыя:Форум/2016#Забыты Народны мастак
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#ПлятАр/ПлятЭр
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2016#Яўген ці Яўгеній
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#Афанасій Андрэевіч Ахрэм → Апанас Андрэевіч Ахрэм
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Пра Змітра
- ↑ Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў/Архіў 2015-2016#Імёны па бацьку
- ↑ Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя_артыкулы/Архіў 2015—2016#Пётр Аркадзьевіч Сталыпін
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2017#Імя па бацьку
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2018#Праблемы імён па бацьку і імён не-беларусаў
- ↑ а б Вікіпедыя:Форум/2016#Адказ ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, на падставе якога створаны шаблон {{НАН-Ё}} для ўжывання ў артыкулах
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2014#Юзэф/Юзаф
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2017#Юзэф - Юзаф
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Мікалай
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Павел
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Анджэй
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Пераносы імёнаў і прозвішчаў польскага паходжання
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Канчатковае вырашэнне пытання з польскімі і іншымі славянскімі імёнамі
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Прапановы па ігнараванні правілаў беларускай мовы
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2015#Адказ з НАН наконт польскіх імёнаў
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Стэфан Баторый → Стафан Баторый
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Іаган → Ёган
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Ёган Вольфганг фон Гётэ → Іаган Вольфганг фон Гётэ
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2011-кастрычнік-снежань#Джузэпе / Джузепэ / Джузэпэ / Джузепе
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#ДжыралАма → ДжырОлама
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#(Джам)Батыста → (Джам)Баціста (італьянскае імя)
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Нікола
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Прозвішча Уільямс/Вільямс
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Доктар Ватсан → Доктар Ўотсан
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2022#Чарльз → Чарлз
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Ісак (патрыярх) → Ісаак
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2021#Цэлестын → Цэлесцін
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Імант Зіеданіс → Імантс Зіеданіс
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Марыя Іозаўна Мельнікайтэ → Марыя Мельнікайце
- ↑ Размовы:Нікалае Цімофці
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2017#Назвы гарадоў Украіны з канструкцыяй -їв
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Кляшчэле → Кляшчэлі
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Ніжын → Нежын
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2018#Астэр → Асцёр (горад)
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2018#Падкажыце, як будзе без памылкі?
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2017#Пятрас Вайціекунас → Пятрас Вайцекунас
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Войцех Ярузельскі → Войцех Ярузэльскі
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Ежы Бузек → Ежы Бузак
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Яраслаў Качыньскі → Ярослаў Качыньскі
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2011-студзень-красавік#Як пісаць кітайскія імёны
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015#Партугальскія (і бразільскія) імёны
- ↑ Вікіпедыя:Форум/2016#Аб перадачы геаграфічных назваў Казахстана на беларускую мову
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Ян Боско → Ян Боска
- ↑ Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2020#Такіпона → Токіпона