Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|sort = |
|sort = |
||
|арыгінал = |
|арыгінал = |
||
|выява = |
|выява = Ветка. Веткаўскі музей (01).jpg |
||
|памер = |
|памер = |
||
|подпіс = |
|подпіс = |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
|Commons = Vietka museum |
|Commons = Vietka museum |
||
}} |
}} |
||
'''Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава''' — [[музей]], заснаваны ў [[горад Ветка|г. Ветка]] паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад [[30 лістапада]] [[1978]] г. у адрэстаўрыраваным доме купца Грошыкава (19 ст.). Адкрыты для наведвальнікаў [[1 лістапада]] [[1987]] г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Р. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г. Р. Нячаева. |
'''Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава''' — [[музей]], заснаваны ў [[горад Ветка|г. Ветка]] паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад [[30 лістапада]] [[1978]] г. у адрэстаўрыраваным доме купца Грошыкава (19 ст.). Адкрыты для наведвальнікаў [[1 лістапада]] [[1987]] г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Р. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г. Р. Нячаева. |
||
[[Файл:Ветка. Веткаўскі музей (02).jpg|thumb|злева|Вароты музея]] |
|||
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5030 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4368 адзінак Агульная плошча 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка. |
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5030 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4368 адзінак Агульная плошча 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка. |
Версія ад 23:34, 7 студзеня 2016
Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава | |
---|---|
Заснаваны | 1978 |
Адкрыты | 1 лістапада 1987 |
Месцазнаходжанне | |
Агульная плошча | 454 |
Выставачная плошча | 380 |
Дырэктар | Г. Р. Нячаева |
vetka.museum.by/be | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — музей, заснаваны ў г. Ветка паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад 30 лістапада 1978 г. у адрэстаўрыраваным доме купца Грошыкава (19 ст.). Адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1987 г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Р. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г. Р. Нячаева.
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5030 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4368 адзінак Агульная плошча 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка.
Экспазіцыя
На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.
-
Абраз трохчасткавы. Цуд Георгія аб змеі, Мікалай Цудатворац, Архангел Міхаіл
-
«Дабравешчанне» майстра Яфіма Андрыянава. 1880 г.
-
Харлампій. Пачатак XIX ст.
-
Абразы
-
Казанская Маці Божая. XVIII – XIX стст.
На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве 18 ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (18 ст.) з царквы ў в. Папсуеўка Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы 17 — пачатку 20 ст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.
-
Адноўлены купецкі інтэр'ер
-
Самавары
-
Човен
-
7-прамянёвыя скроневыя кольцы радзімічаў
-
Гаршчок
Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі 11 — пачатку 18 ст. — «Евангелле» П. Мсціслаўца (1575), выданні І. Фёдарава, В. Гарабурды, старавераў, ілюмінаваныя евангеллі 16 — 17 ст. і інш., а таксама манускрыпты 16 — пачатку 20 ст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (дарчых, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».
Узнагароды
Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне»[1].
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава