Перайсці да зместу

Ветка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ветка
Спаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1685
Першая згадка
Плошча
  • 8,913245 км²[1]
Вышыня цэнтра
125 м[2]
Насельніцтва
  • 8 510 чал. (1 студзеня 2026)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2330
Паштовы індэкс
247131
Аўтамабільны код
3
СААТА
3208501000
Афіцыйны сайт
Ветка (Беларусь)
Ветка
Ветка
Ветка (Гомельская вобласць)
Ветка
Ветка

Ве́тка[4] (трансліт.: Vietka) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Веткаўскага раёна, прыстань на р. Сож. За 22 км ад Гомеля. Аўтадарогі на Гомель, Добруш.

На думку А. Рогалева, назва горада Ветка ўтворана ад геаграфічнага тэрміна ветка, які служыў абазначэннем невялікага вострава. Сам востраў быў названы веткай па праліву, які аддзяляў яго ад ракі Сож, і які ёсць быццам галіна гэтай ракі[5].

Ветка заснавана ў 1685 як слабада стараверамі — уцекачамі з цэнтральнай Расіі. У XVIIXVIII стст. Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з’яўлялася цэнтрам старавераў. У 1730-я ў горадзе пражывала каля 40 тыс. чал. Карныя войскі царскага ўрада ў XVIII ст. двойчы спальвалі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсходнія губерніі Расіі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1784 мястэчка, з 1852 у Гомельскім павеце. У 1868 адкрыта жаночае народнае вучылішча, у 1874 — мужчынскае. У 18 ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармленні рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскага разьбярства. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР, з 1925 горад. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 18.8.1941 па 28.9.1943 была акупіравана немцамі, у гэты час загінула 656 чалавек. У 1978 быў заснаваны Веткаўскі музей народнай творчасці, адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Веткаўскі раён і горад Ветка, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Веткаўскі раён[6].

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 7,2 тыс. чал.[7]
  • XX стагоддзе: 1969 год — 6,2 тыс. чал.[7]; 1995 год — 6,3 тыс. чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 8,0 тыс. чал.; 2008 год — 8,1 тыс. чал.; 2016 год — 8 340 чал.[8]; 2017 год — 8 394 чал.[9]

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Ветка — цэнтр мастацкага промысла (разьбярства па дрэве).

Музей у былым доме купца Грошыкава

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б http://gp.by/upload/iblock/288/288bf6000e00fa406ab4c1fa567b7499.pdf
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2026 г. и среднегодовая численность населения за 2025 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, посёлков городского типаМинск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2026. — 30 с.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  5. А. Ф. Рогалев. Топонимический словарь Ветковского района Гомельской области. Гомель, 2004. 196 с.
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 1995 года № 434 "Об объединении административных единиц Республики Беларусь, имеющих общий административный центр"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2024.
  7. а б в Беларусь 1995.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. [1]
  11. [2]
  12. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2016. Праверана 11 лістапада 2018.