Бабіцкая іканапісная школа
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0_%E2%80%9C%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%E2%80%9D.jpg/250px-%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82_%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0_%E2%80%9C%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%E2%80%9D.jpg)
Бабіцкая іканапісная школа — адна з самабытных школ беларускага іканапісу, якая стваралася ў ваколіцах вёскі Бабічы Чачэрскага раёна[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У іконах Бабіцкай іканапіснай школы адчуваецца ўплыў майстроў Адраджэння і барока[1]. Узорамі для мясцовых мастакоў служылі гравюры з еўрапейскіх шэдэўраў, а таксама творы італьянскіх майстроў, запрошаных графам З. Р. Чарнышовым, уладальнікам Чачэрска ў XVIII стагоддзі, для ўпрыгожвання заснаваных ім храмаў[1]. У Бабіцкай іконе арганічна спалучаюцца заходнія ўплывы і глыбінная архаіка земляробчага ладу[1].
Традыцыя эпохі барока прасочваецца ў цёмнафонавых іконах з імпульсіўнай манерай пісьма абліччаў і постацяў. Каларыт засноўваецца на энергічным супрацьпастаўленні святла і ценю на падкрэсленай апазіцыі постацей і фонавай прасторы[2]. Але і гэтыя стылявыя асаблівасці арганічна спалучаюцца з фальклорным мысленнем іканапісцаў, якія заўжды належалі да таго сацыяльнага слою, для якога прызначаліся іх творы[2].
Майстры
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра трох сялян-іканапісцаў «в деревне Бабичи Покотской волости Рогачёвского повета» сустракаецца ў «Апісанні Магілёўскай губерні» у 1884 годзе[1].
У канцы XX стагоддзя жылі апошнія майстры вядомай сялянскай дынастыі бабіцкіх іканапісцаў — Уладзімір і Гаўрыіл Гераковы[1].
Калекцыі
[правіць | правіць зыходнік]Значныя калекцыі ікон бабіцкай школы знаходзяцца ў Веткаўскім музеі стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава і Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Бабіцкая іканапісная школа на Вікісховішчы |
---|
- Крестьянский Бог: спасённые бабичские иконы выставили в Национальном художественном музее Архівавана 22 студзеня 2014. (руск.)