Мінскі лісток: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, абнаўленне звестак, вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Газеты Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1886 годзе]]
[[Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1886 годзе]]
[[Катэгорыя:1886 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1902 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1902 годзе]]

Версія ад 21:43, 12 ліпеня 2016

«Мінскі лісток» (руск.: «Ми́нский листо́к» («Минскій листокъ»)) — газета буржуазна-ліберальнага кірунку, якая выдавалася ў Мінску з 1886 па 1902 год. Выходзіла з рознай перыядычнасцю: з 1886 па 1896 — 2 разы на тыдзень, з 1896—1898 — штодзённа, з 1898 па 1902 — 3 разы на тыдзень, у 1902 — 4 разы.

Мінскі лісток выдаваўся ў Мінску, з 1886 па 1894 І. П. Фацінскім, які часам быў і рэдактарам «Лістка» разам з М. А. Івановым (1886), С. М. Мацвеевым (1886), А. Я. Мацкевічам і Е. А. Фідлерам (1892). З 1895 выдавалася І. П. Сілінічам пад рэдакцыяй К. І. Зіноўева, у канцы таго ж года рэдактарамі-выдаўцамі сталі К. І. Зіноўеў і В. М. Шчагляцьеў[1].

Газета мела грамадска-літаратурны характар і рабіла ўпор на асвятленне мясцовых навін Паўночна-Заходняга края. Выхад газеты спынены ў 1902 годзе, пераемнікам яе стала газета «Северо-Западный край».

Зноскі

  1. Минский Листок // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945