Джына Роўлендс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Джына Роўлендс '''Вірджынія Кэтрын (Джына) Роўлендс''' ({{lang-en|Virginia Cathry...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:


{{DEFAULTSORT:Роўлендс}}
{{DEFAULTSORT:Роўлендс}}
{{Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю — драма 1961—1980}}

Версія ад 13:30, 2 сакавіка 2017

Джына Роўлендс

Вірджынія Кэтрын (Джына) Роўлендс (англ.: Virginia Cathryn «Gena» Rowlands, нар. 19 чэрвеня 1930, Мадысан, Вісконсін) — амерыканская актрыса, член акцёрскай дынастыі Касаветыс. Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі», двух прэмій «Залаты глобус», а таксама намінантка на прэмію «Оскар».

Біяграфія

Роўлендс вучылася ў каледжы, а затым ва Універсітэце Вісконсіна і атрымала акцёрскую адукацыю ў Акадэміі драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. Яе дэбют на сцэне адбыўся ў нью-ёркскім «Правінстаўн Плейхаўзе», дзе яна пачынала працаваць яшчэ гардэробшчыцай. Да канца 1950-х гг. Джына грала выключна ў тэатры, у прыватнасці на Брадвеі. Яе дэбютам у кіно стала роля па кантракце з «Metro-Goldwyn-Mayer» ў фільме Жазэ Ферэра 1958 года «Высокая цана кахання».

Роўлендс была замужам за акцёрам і рэжысёрам Джонам Касаветысам, які зняў яе ў многіх сваіх фільмах, такіх як, напрыклад, «Глорыя» 1980 года, за ролю ў якім яна была намінаваная на «Оскар». Іх агульны сын Нік Касаветыс зняў Джыну Роўлендс ў многіх фільмах, у прыватнасці, у фільме «Зрываючы зоркі», знятым па сцэнарыі бацькі.

У Роўлендс чацвёра дзяцей. Актрысай таксама стала Аляксандра Касаветыс, а рэжысёрам — Зоі Касаветыс.


Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю — драма 1961—1980