Джына Роўлендс
Вірджынія Кэтрын (Джына) Роўлендс (англ.: Virginia Cathryn «Gena» Rowlands; 19 чэрвеня 1930, Мадысан, Вісконсін - 14 жніўня 2024) — амерыканская актрыса, член акцёрскай дынастыі Касаветыс. Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі», двух прэмій «Залаты глобус», а таксама намінантка на прэмію «Оскар».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Роўлендс вучылася ў каледжы, а затым ва Універсітэце Вісконсіна і атрымала акцёрскую адукацыю ў Акадэміі драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. Яе дэбют на сцэне адбыўся ў нью-ёркскім «Правінстаўн Плейхаўзе», дзе яна пачынала працаваць яшчэ гардэробшчыцай. Да канца 1950-х гг. Джына грала выключна ў тэатры, у прыватнасці на Брадвеі. Яе дэбютам у кіно стала роля па кантракце з «Metro-Goldwyn-Mayer» ў фільме Жазэ Ферэра 1958 года «Высокая цана кахання».
Роўлендс была замужам за акцёрам і рэжысёрам Джонам Касаветысам, які зняў яе ў многіх сваіх фільмах, такіх як, напрыклад, «Глорыя» 1980 года, за ролю ў якім яна была намінаваная на «Оскар». Іх агульны сын Нік Касаветыс зняў Джыну Роўлендс ў многіх фільмах, у прыватнасці, у фільме «Зрываючы зоркі», знятым па сцэнарыі бацькі.
У Роўлендс чацвёра дзяцей. Актрысай таксама стала Аляксандра Касаветыс, а рэжысёрам — Зоі Касаветыс.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Gena Rowlands // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.tmz.com/2024/08/14/gena-rowlands-dead-dies-notebook/
- ↑ https://www.ellitoral.com/show/gena-rowlands-the-notebook-actriz-fallecido-94-anos-indian-wells-california-alzheimer-nick-cassavetes-plena-demencia_0_1VAqRNgAQO.html
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Notable Past Students — Амерыканская акадэмія драматычнага мастацтва.
- Асобы
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Вісконсіне
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў акрузе Рыверсайд
- Пахаваныя на Вествудскіх могілках
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Выпускнікі Амерыканскай акадэміі драматычнага мастацтва
- Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы ЗША
- Актрысы XX стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»