Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Свята-Мікалаеўская царква, Шарашова у Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова): ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:59, 20 верасня 2017
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
Гісторыя
Размяшчаецца на вуліцы Леніна. Пабудавана ў 1872 г. з цэглы пры ўдзеле гродзенскага архітэктара Я. М. Фардона. Рэстаўрыравана ў 1968 г.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб'ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб'ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.
Інтэр'ер
У інтэр'ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820 г.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова) на сайце Radzima.org