Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
Мікалаеўская царква Шарашова 113Г000656.jpg
52°33′42,88″ пн. ш. 24°12′56,81″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Шарашова
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Пружанскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Архітэктар Якаў Фардон
Дата заснавання 1872
Дата пабудовы 1872 год
Стан дзейнічае

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца на вуліцы Леніна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1872 годзе з цэглы паводле праекта гродзенскага архітэктара Я. М. Фардона[1]. Рэстаўрыравана ў 1968 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб’ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820 г.

Зноскі

  1. Мікалаеўская царква. // Шарашоўская сярэдняя школа, 11 лістапада 2016. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]