Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37: Радок 37:
На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.

<gallery mode=packed perrow ="4" heights= "150px">
<gallery mode="slideshow">
Абраз трохчасткавы. Цуд Георгія аб змеі, Мікалай Цудатворац, Архангел Міхаіл (not crop, please).JPG|Абраз трохчасткавы. Цуд Георгія аб змеі, Мікалай Цудатворац, Архангел Міхаіл

«Благовещение» мастера Ефима Андрианова. 1880 г..jpg|«Дабравешчанне» майстра Яфіма Андрыянава. 1880 г.

Радок 48: Радок 48:
На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў [[Веткаўская іканапісная школа|Веткаўскай]] і [[Бабіцкая іканапісная школа|Бабіцкай іканапісных школ]]: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве 18 ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (18 ст.) з царквы ў в. [[Вёска Папсуеўка|Папсуеўка]] Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы 17 — пачатку 20 ст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.

Ветка. Веткаўскі музей (07).jpg|Адноўлены купецкі інтэр'ер

Ветка. Веткаўскі музей (08).jpg|Самавары

Версія ад 14:29, 12 лістапада 2017

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава
Заснаваны 1978
Адкрыты 1 лістапада 1987
Месцазнаходжанне
Агульная плошча 454
Выставачная плошча 380
Дырэктар Г. Р. Нячаева
vetka.museum.by/be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — музей, заснаваны ў г. Ветка паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад 30 лістапада 1978 г. у адрэстаўрыраваным доме купца Грошыкава (19 ст.). Адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1987 г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Р. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г. Р. Нячаева.

Вароты музея

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5030 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4368 адзінак Агульная плошча 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка.

Экспазіцыя

На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.

На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве 18 ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (18 ст.) з царквы ў в. Папсуеўка Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы 17 — пачатку 20 ст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.

Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі 11 — пачатку 18 ст. — «Евангелле» П. Мсціслаўца (1575), выданні І. Фёдарава, В. Гарабурды, старавераў, ілюмінаваныя евангеллі 16 — 17 ст. і інш., а таксама манускрыпты 16 — пачатку 20 ст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (дарчых, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».

Узнагароды

Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне»[1].

Зноскі

Спасылкі