Розніца паміж версіямі "Сільмарыліян"

Jump to navigation Jump to search
9 708 байтаў дададзена ,  3 гады таму
{{main|Валаквента}}
«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мэлькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць [[Саўрон]]ам ды [[балраг]]амі — на свой бок.
 
=== Квента Сільмарыліян ===
{{main|Квента Сільмарыліян}}
«Квента Сыльмарыліён» («Гісторыя [[Сільмарыль|сільмарыляў]]»), якая складае большую частку кнігі — шэраг звязаных гісторый пра падзеі Першай эпохі, якія складаюць трагічную сагу пра тры брыллянты, вядомыя як сільмарылі.
 
Валар спрабавалі сфармаваць свет для [[Эльф (Міжзем’е)|эльфаў]] і [[Чалавек (Міжзем’е)|людзей]], аднак Мелькор пастаянна знішчаў іх здзяйсьненні. Пасля таго, як ён знішчыў дзве лампы, што асвятлялі свет, Валар перасяліліся ў [[Аман (Міжзем’е)|Аман]], мацярык на захад ад Міжзем’я, дзе заснавалі край [[Валінор]], асветлены [[Дрэвы Валінора|Двума дрэвамі]], пакінуўшы Міжзем’е цемры і Мелькору. Калі засвяцілі зоркі і абудзіліся эльфы, валар пайшлі ваяваць з Мелькорам, каб уратаваць эльфаў, захапілі Мелькора і запрасілі эльфаў жыць у Амане. Мноства эльфаў перасяліліся, іншыя адмовіліся, яшчэ некаторыя спыніліся па дарозе. Сярод апошніх былі эльфы, пазней вядомыя як [[сіндар]], на чале з эльфійскім каралём Тынгалем і маяр Меліянам. Трыма плямёнамі, якія пагадзіліся на перасяленне ў Аман, былі [[ваньяр]], [[нольдар]] і большасць [[тэлеры]].
 
У Амане [[Феанор]], сын [[Фінвэ]], кароль нольдар, стварыў сільмарылі, брыллянты, што свяціліся святлом Двух дрэў. Мелькор, які быш вызвалены, прыкінуўшыся раскаяным, знішчыў Два дрэвы з дапамогай [[Унгаліянт]]а, забіў Фінвэ, скраў сільмарылі і збег у Міжзем’е, дзе заатакаваў эльфійскае каралеўства [[Дорыят]]. Аднак у першай з пяці бітваў Белерыянду ён быў разбіты і забарыкадаваўся ў паўночнай крэпасці [[Ангбанд]].
 
Феанор з сынамі склалі клятву помсты супраць Мелькора — і супраць любога, хто адбярэ ад іх сільмарылі, нават калі гэта будуць валар. Феанор схіліў большасць нольдар да пагоні за Мелькорам, якога Феанор назваў [[Маргот]]ам. Сыны Феанора захапілі караблі тэлераў, забіўшы мноства эльфаў, пакінуўшы іншых нольдар здзяйсняць падарожжа пешкі. Дасягнуўшы Міжзем’я, нольдар пад даводствам Феанора напалі на Мелькора і знішчылі яго фартэцыю, аднак Феанор быў забіты [[балраг]]амі. Пасля перыяду спакою Мелькор напаў на нольдар, аднак ізноў быў разбіты і трапіў у аблогу. Прыкладна праз 400 гадоў ён прарваў аблогу і адкінуў нольдар.
 
Пасля зьнішчэння Дрэў і выкрадання сільмарыляў валар стварылі Месяц і Сонца. У гэты ж час абудзіліся людзі, некаторыя з якіх пазней прыбылі ў Белерыянд і сталі саюзнікамі эльфаў. [[Берэн]], чалавек, які выдыў у апошняй бітве, трапіў у Дорыят, дзе закахаўся ў эльфійку [[Люціень]], каралеўскую дачку. Кароль намагаўся перашкодзіць іх шлюбу і задаў Берэну невыканальнае, на яго думку, заданне: прынесці адзін з сільмарыляў. Аднак Берэн з Люціень выправіліся па сільмарылі разам. [[Саўрон]], магутны служка Мелькора, перахапіў і зняволіў іх па дарозе; аднак яны збеглі, пракраліся ў Мелькораву фартэцыю і выкралі сільмарыль з яго кароны. Пасля гэтага аб’яднанага падарожжа утварылася першая повязь чалавека з эльфам, аднак Берэн неўзабаве быў смяротна паранены, і Люціень таксама памерла ад скрухі.
 
Нольдар, убачыўшы, што звычайны смяротны і эльфійка здолелі прабрацца ў Ангбанд, пераканаліся, што Мелькора можна перамагчы. Вялікае войска эльфаў, [[Гном (Міжзем’е)|гномаў]] і людзей атакавала зноў, аднак Мелькор таемна ачарніў сэрцы мноства людзей, і эльфы атрымалі скарушальную паразу, у тым ліку і з-за здрады асобных людзей. Аднак мноства людзей усё ж засталіся адданымі эльфаў і пазней былі ўганараваныя імі.
 
Найбольш пашаны дасталося братам [[Гурын]]у і [[Гуор]]у. Мелькор схапіў Хурына і наклаў на яго праклён, паводле якога той убачыць згасанне свайго роду. Сын Гурына, [[Турын Турамбар]], быў пасланы ў Дорыят, пакінуўшы маць і ненароджаную сястру ў бацькавым каралеўстве (разгромленым ворагам). Турын здзейсніў шмат ганаровых учынкаў, найвялікшым з якіх стала перамога над [[Цмок (Міжзем’е)|цмокам]] [[Глаўрунг]]ам. Нягледзячы на свой гераізм, Турын быў пад Мелькоравым праклёнам, і ён неспадзявана забіў свайго сябра Белега, ажаніўся і запладніў сваю сястру [[Ніэнор]], якую ніколі не бачыў. Перш чым іх сын паспеў нарадзіцца, з Ніэнор спалі цмокавы чары, якія пазбавілі яе памяці, і, усведаміўшы, чыё дзіцё яна носіць у чэраве, яна забіла сябе. Даведаўшыся праўду, Турын кінуўся на свой меч.
 
Лёс Гўоравага сына [[Туор]]а быў звязаны з лёсам нольдарынскага каралеўства Гандалін. Ён ажаніўся з эльфійкай [[Ідрыль]], дачкой [[Турган]]а, уладара Гандаліна (другая повязь эльфа з чалавекам). Калі Гандалін паў, здраджаны [[Меглін]]ам, Тўор уратаваў ад знішчэння мноства ягоных насельнікаў. У выніку ўсе эльфійскія каралеўствы ў Белерыяндзе былі знішчаныя, і ўцекачы схаваліся ў створанай Туорам завані ля мора. Сын Тўора і Ідрыль, [[паўэльф]] [[Эарэндыль]], быў заручаны з [[Эльвінг]], якая сама была паўэльфійкай, дачкой Бэрэна і Люціень. Эльвінг прынесла Эарэндылю сільмарыль сваіх бацькоў, і з дапамогай яго святла Эарэндыль перасёк мора да Амана і запытаў дапамогі ў валар. Валары адгукнуліся, напалі і захапілі Мелькора, цалкам знішчылі яго каралеўства [[Ангбанд]] і затапілі большасьць [[Белерыянд]]а. Выгнаннем Мелькора з Арды сканчаецца Першая эпоха Міжзем’я.
 
Эарэндыль і Эльвінг мелі двох дзяцей: [[Эльранд]]а і Эльраса. Як нашчадкі бессмяротнай эльфійкі і смяротнага чалавека, яны атрымалі магчымасць абраць, да якой расы будуць належаць: Эльранд абраў эльфаў, а яго брат людзей. Эльрас стаў першым каралём [[Нуменар]]а і ў якасці ўзнагароды за выбар чалавецтва атрымаў магчымасць дажыць да 500 гадоў.
 
{{зноскі}}

Навігацыя