Рывендэл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рывендэл (кадр з гульні «Уладар Пярсцёнкаў: Вайна на Поўначы»).

Рывендэл (англ.: Rivendell, у перакладзе — «прасечаная даліна») — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна схаваны прытулак Элранда, створаны ім у Эрыядары ў 1697 годзе Д. Э. для абароны ад Саўрана. Гэта месца знаходзілася ў глыбокай даліне ля заходняга падножжа Імглістых гор і заставалася схаваным дзякуючы пярсцёнку Элранда — Вілье (Vilya) — аж да заканчэння вайны Пярсцёнка. Пасля знішчэння Пярсцёнка Усеўладдзя сіла пярсцёнка Элранда вычарпалася, і ён сплыў за Мора, аднак Рывендэл нейкі час заставаўся пад уладай яго сыноў — Эладана і Элрахіра. Келебарн адвёў лорыэнскіх эльфаў туды пасля таго як пакінуў Латлорыэн.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1697 г. па 1701 г. Д. Э. Рывендэл беспаспяхова абложвалі арміі Саўрана.
  • Рывендэл наведалі персанажы «Хобіта» — Гэндальф, гномы Торына і Більба.
  • У Рывендэле выхоўваўся Арагорн, як і ўсе сыны правадыроў дунэдайн, там жа жыла яго будучая жонка — дачка Элранда Арвен.
  • Там схаваліся ад праследавання назгулаў Фрода, Мэры, Сэм, Піпін і Арагорн.
  • Там жа адбыўся знакаміты Савет Элранда, дзе было прынята рашэнне знішчыць Пярсцёнак Усеўладдзя і ўтварылася Брацтва Пярсцёнка.

Іншыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • Імладрыс (Imladris) — эльфійская назва. Імлад — слова, якое азначае «даліна» ці «лог», а рыс — гэта «цясніна, лагчына».
  • Карнінгул (Karningul) — назва Рывендэла на вестране. Пазначае глыбокую даліну са стромкімі схіламі.

Шаблон:Уладар Пярсцёнкаў