Міхал Карвоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Міхал Карвоўскі |арыгінал імя = {{lang-pl|Michał Karwowski}} |партрэт =...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:42, 30 лістапада 2018

Міхал Карвоўскі
польск.: Michał Karwowski
Род дзейнасці святар, педагог
Дата нараджэння 27 верасня 1652
Месца нараджэння Прусія
Дата смерці 24 студзеня 1706
Месца смерці Нясвіж
Месца працы
Альма-матар

Міхал Карвоўскі (польск.: Michał Karwowski; 27 верасня 1652, Прусія24 студзеня 1706, Нясвіж) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 20 жніўня 1671 г. у Вільні. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1671–1673), выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме ў класах інфімы, паэтыкі і рыторыкі (1673–1676). Вывучаў філасофію (1676–1679) і тэалогію (1680–1684) у Віленскай акадэміі. У Вільні быў высвечаны на ксяндза. Прафесар рыторыкі для экстэрнаў (1685–1687) і этыкі (1687–1688) у Віленскай акадэміі, прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1688–1691).У 1687 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені. Прафесар рыторыкі для клірыкаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі і адначасова прэфектам школ у Пінску (1691–1693) і ў Крожах (1693–1694). Прафесар этыкі і прэфект сярэдніх школ у Нясвіжы (1697–1699), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект сярэдніх школ у Віленскай кадэміі (1699–1700). З 1700 па 1703 гг. – рэктар Пултускага езуіцкага калегіума. У Качыцах, маёнтку, які належаў калегіуму пабудаваў касцёл Св. Станіслава Косткі. Апошнім месцам працы Міхала Карвоўскага стаў Нясвіж, дзе ў 1705–1706 гг. ён займаў пасаду прэфекта сярэдніх школ. Згодна з некралогам меў намер выдаць ўласныя панегірычныя творы у гонар каралёў і магнатаў. У віленскіх бібліятэках захоўваюцца рукапісы лекцый па рыторыцы (Віленская акадэмія, 1685/1686; настаўніцкая семінарыя ў Пінску, 1691/1692), а таксама па логіцы і фізіцы (Полацкі езуіцкі калегіум, 1688/1689 і 1689/1690).

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.