Інгер-Лена Лам: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др JerzyKundrat перанёс старонку Інгер-Лена Ламм у Інгер-Лена Лам не пакінуўшы перасылкі |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 21:37, 10 сакавіка 2021
Інгер-Лена Ламм | |
---|---|
шведск.: Inger-Lena Christina Lamm | |
Імя пры нараджэнні | Інгер-Лена Крысціна Хультберг |
Род дзейнасці | лётчык, медык |
Дата нараджэння | 27 снежня 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | Лунд |
Грамадзянства | Швецыя |
Муж | Карл-Юхан Ламм |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | researchgate.net/profile… |
Інгер-Лена Крысціна Ламм, у дзявоцтве Хультберг (нар. 27 снежня 1942, Лунд, Швецыя) — шведскі матэматычны і медыцынскі фізік ва ўніверсітэцкай бальніцы Лунда. Стала вядомай у 1960-е гады як першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала ваенную адукацыю для паступлення на службу вайсковым лётчыкам.
Біяграфія
Інгер-Лена Хультберг нарадзілась і вырасла ў Лундзе. Яе бацька быў настаўнікам, а маці — гісторыкам. Яна з дзяцінства праяўляла цікавасць да тэхналогій, цікавілася сямейным аўтамабілем і матацыкламі. У старшай школе спецыялізавалася на матэматыцы і працавала над спецыяльным праектам па аэрадынаміцы. Вывучая англійскую мову ў Вялікабрытаніі, яна праводзіла вольны час, назірая за самалётамі ў аэрапортах Кройдану і Біггін Хілл, якія вядомыя сваёй дзейнасцю ў ваенныя часы. Яе першы палёт адбыўся ў Швецыі на старым двухмесным Sk 16.
Інгер-Лена паступіла на факультэт фізікі ў Лундскім універсітэце. Летам 1962 года яна стала першай жанчынай [1], якая была прынята ў лётную школу ВПС Швецыі ў Вестэросе, дзе праводзіла многа часу ў цэнтральнай майстэрні ў якасці бортінжынера. Адзіная жанчына з групы 30 чалавек, якая вярнулася ў лётную школу летам 1963 года, а ў 1964 году атрымала спецыяльнасць бортінжынера.
Аднак неўзабаве стала відавочна, што яна ніколі не будзе дапушчана да службы ў ВПС. У выніку яна была вымушана адмовіцца ад кар'еры авіятрысы і вырашыла працягнуць сваё акадэмічныя даследаванні, у канечным рахунку атрымаўшы ступень доктара тэхнічных навук у Лундскім універсітэце. Пасля яна працавала фізікам ва ўніверсітэцкай бальніцы, займалася даследаваннямі ў вобласці лячэння ракавых захворванняў, была навуковай кансультанткай аж да выхаду на пенсію ў 2010 году.
Крыніцы
- Mats Nygren Inger-Lena - FÖRSTA TRULAN VID LTH (швед.). — LTH, 2010.
- Börje Crona Soldat Inger-Lena - flickan som vill flyga (швед.). — Folket i Bild, 1962.
- Núria Jornet, Markus Buchgeister Inger-Lena Lamm (Sweden): From jet-fighter to fighting cancer (англ.). — European Medical Physics News, 2009.
- Навуковыя даследаванні і публікацыі
- Артыкул на старонцы УС Швецыі
- ↑ "Inger-Lena Hultberg. Sveriges första kvinnliga värnpliktiga". Forsvarsmakten.