Капуста квашаная: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Капуста квашаная''' - старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы пр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:42, 3 мая 2010

Капуста квашаная - старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатавання – квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста ў квасе магла летаваць. З яе варылі боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з кменам і кропам) і залівалі ім капусту ў бочцы (расаловая капуста). Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, без солі. Капусту секлі ў ночвах, дадавалі кмен, кроп. Журавіны, моркву, часам мяту, антонаўку, буракі, потым складалі ў бочку.

Пазней капусту пачалі заквашваць без вады, пераціраючы яе з соллю і прыправамі (шаткаваная капуста, бітая капуста, набіванка). У сечаную капусту часта кладуць цэлыя качаны або палавінкі (складаюць слаямі). На ўсходзе Беларусі (а таксама ў Смаленскай вобласці) оепшыя верхнія зялёныя лісты капусты ішлі не на корм скаціне, а квасіліся. Гэтыя лісты абмывалі, часам секлі, складалі ў бочкі, залівалі вадой без солі. Такую капусту называлі шэрай, рудой, націнай, шэрым баршчом. На Палессі капусту квасілі таксама параную або папярэдне падпечаную, залівалі яе расолам з правамі.

У наш час квашаная капуста вядомая паўсюдна.