Смаленская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Смаленская вобласць
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна

Flag of Russia.svg Расія

Уваходзіць у

Расія[1] і Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка

Адміністрацыйны цэнтр

Смаленск

Кіраўнік

Аляксей Уладзіміравіч Астроўскі[d]

Насельніцтва

959 088 чал. (1 студзеня 2016)[2]

Плошча

49 779 км²

Смаленская вобласць на карце

Часавы пояс

Маскоўскі час

Код ISO 3166-2

RU-SMO

Код аўтам. нумароў

67

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Смаленская вобласць на Вікісховішчы

Смаленская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі на захадзе еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр Смаленск (адлегласць ад Масквы — 419 км). Мяжуе з Маскоўскай, Калужскай, Бранскай, Пскоўскай і Цвярской абласцямі Расіі, а таксама з Магілёўскай і Віцебскай абласцямі Беларусі. Уваходзіць у склад Цэнтральнай федэральнай акругі і Цэнтральнага эканамічнага раёна.

Плошча 49 800 км². Насельніцтва — 1005,9 тыс. чалавек (2006).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Смаленская вобласць знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Усходне-Еўрапейскай платформы, на захадзе Еўрапейскай часткі Расіі на мяжы з Беларуссю. Вобласць працягнулася на 255 км з поўначы на поўдзень і на 285 км з захаду на ўсход.

У цэлым паверхня хвалістая, з узгорыстымі ўчасткамі і параўнальна глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Пераважная частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Самы высокі пункт рэгіёна — 321 м каля вёскі Мар'іна Вяземскага раёна. На паўночным захадзе — марэнныя грады (Слабадскога (да 241 м) і іншыя), участкі Віцебскага (да 232 м.) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе ўчастак Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).

Нізіны — Вазуская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласці з абсалютнымі адзнакамі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская ў поўнача-заходняй часткі дзе знаходзіцца самая нізкая адзнака — 141 м па беразе ракі Заходняя Дзвіна на мяжы з Беларуссю.

Асноўная рака вобласці — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Шчыльнасць насельніцтва: 20,2 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 71,0 % (2006).

Нацыянальны склад насельніцтва: рускія 97,4 %, украінцы 1,7 %, беларусы 1,6 %. Вобласць падзяляецца на 25 раёнаў, буйнейшый гарады — Смаленск, Вязьма, Рослаўль, Ярцава.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корсак А. Беларусы на Смаленшчыне // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1. Мн., 1997.
  • Ярослав Бутаков. Смоленская земля — островок Беларуси в России (руск.) 

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]