Аляксандр Акінчыц: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: {{вызнч|1=Аляксандр АКІНЧЫЦ}} (9.2.1839, в. Сялец Пружанскага павета (па іншых звестках н... |
|||
Радок 7: | Радок 7: | ||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
{{DEFAULTSORT:Акінчыц Аляксандр}} |
{{DEFAULTSORT:Акінчыц Аляксандр}} |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
Версія ад 23:46, 29 ліпеня 2010
Шаблон:Вызнч (9.2.1839, в. Сялец Пружанскага павета (па іншых звестках нарадзіўся 28.8.1839, Гродна) - 20.4.1886, Парыж), медык, публіцыст, мемуарыст.
У 1856-61 вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, доктар медыцыны. У 1861 распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынѓскай дапамогі параненым паўстанцам 1863. Атрымаў 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі. Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 разам з З. Мінейкам даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 паспяхова здаў іспыт на званне доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі людзям, якія пакутуюць. Браў актыўны ўдзел у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія не былі апублікаваны і захоўваюцца ў архіве сям'і. Шаблон:Літ
Крыніца
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.