Лінкальнскі сабор: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лінкальнскі сабор Панны Марыі''' (The Cathedral Church of the Blessed Virgin Mary of Lincoln) - гатычны сабор аднаймен...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:31, 17 верасня 2010

Лінкальнскі сабор Панны Марыі (The Cathedral Church of the Blessed Virgin Mary of Lincoln) - гатычны сабор аднайменнай дыяцэзіі царквы Англіі ў горадзе Лінкальн, які будаваўся з канца XII стагоддзя па 1311 г.. Да абвалу ў 1549 г. цэнтральнага шпілю 160-метровы сабор быў самым высокім будынкам на Зямлі. Да яго пабудовы рэкорд вышыннасці на працягу тысячагоддзяў належаў пірамідзе Хеопса.

Будаўніцтва сабора ў Лінкальне пачалося пасля таго, як у 1072 г. туды з Дорчэстэра пераехаў біскуп. Першы сабор будаваўся ў спешцы і падчас землятрусу 1085 г. абрынуўся. Амбіцыйны біскуп Гуга задумаў замяніць яго грандыёзным будынкам, якое і цяпер уваходзіць у тройку найбольш буйных храмаў Вялікабрытаніі.